У прынцыпе адукацыя ў Польшчы бясплатная. Аднак жа гэта тычыцца публічнай сферы. У гэтым выпадку бацькі не пералічаюць аплаты на рахунак садка ці школы.
У Польшчы шырока развітая сетка прыватных адукацыйных установаў.
І так, прыватны садзік каштуе штомесяц 800 злотых (180 еўра) і больш.
У публічнай, бясплатнай школе, бацькам пачынаюцца выдаткі. У базавай школе з першага да восьмага класа падручнікі бясплатныя, але каштуюць прыватныя ўрокі. Рэпетытарства падаражэла год да году на 25%.
Аб гэтым кажа добра знаёмая з асветніцкай сферай д-р Агнешка Томасік.
- Адна гадзіна прыватных урокаў каштуе ў Польшчы 60 (14 еўра), 200 (47 еўра) і нават 300 злотых (70 еўра). Гэта залежыць ад горада, прадмета і брэнда рэпетытара. Ёсць выкладчыкі, да якіх вучні запісваюцца два гады загадзя, каб дакладна ён падрыхтаваў вучня да іспытаў. Гэта вялікі сумы. Зразумела, што не ўсе ходзяць на прыватныя ўрокі, аднак вельмі часта бацькі плацяць за рэпетытарства, каб адчуваць, што яны зрабілі ўсё для таго, каб іх дзіця дасягнула поспеху ў адукацыі.
Найдаражэй каштуе інфарматыка.
Рэпетытарства гэта не ўсе расходы. Неабходна купіць школьныя прыборы - гэта некалькі дзясяткаў злотых у семестры, страхоўка вучня 120-150 злотых (28-35 еўра). Каштуюць таксама школьныя экскурсіі. За адзін дзень прыходзіцца заплаціць як мінімум 200 злотых (46 еўра). За семестр ладзяцца 2-3 экскурсіі.
Яшчэ большыя выдаткі чакаюць бацькоў падлеткаў, якія паступілі ў сярэднюю школу - гэта кошт падручнікаў як мінімум 1000 злотых (235 еўра) плюс усе школьныя выдаткі, што ў базавай школе.
Эканаміст д-р Адам Карпіньскі, выкладчык варшаўскага ВНУ падлічыў, колькі бацькам каштуе адукацыя дзіцяці.
- Дзіця мусіць быць адпаведна апранута, мусіць мець падручнікі, часта ўдзельнічае ў дадатковых платных занятках, асабліва дорага рэпетытарства каштуе апошніх класах перад іспытамі на атэстат сталасці. За 12 гадоў навучання дзіцяці бацькам прыходзіцца выдаткаваць агулам 200 тысяч злотых (50 тысяч еўра).
яс/Юстына Галёнка/ПР1