Беларуская Служба

Урад дапаможа пацярпелым ад паводкі прадпрымальнікам

17.09.2024 15:36
 Уладальнікі фірмаў, якія не хочуць звальняць людзей, могуць звяртацца пра выплату часткі зарплаты працаўнікоў.
Kłodzko 15.09.2025
Kłodzko 15.09.2025PAP/Maciej Kulczyński

Акрамя 10 тысяч злотых у якасці экстраннай дапамогі пацярпелым ад паводкі, будуць выдзеленыя дадатковыя сродкі, паведамляе старшыня Пастаяннай камісіі Рады міністраў Мацей Бэрэк. Урад прыняў распараджэнне да так званага Закона аб паводках.

Госць Польскага радыё Мацей Бэрэк падкрэсліў, што сродкі дадатковай дапамогі, гарантаваныя распараджэннем, будуць перададзеныя ўсім муніцыпалітэтам, якія пацярпелі ад паводкі:

- Гэтая падтрымка прызначаецца для прадпрымальнікаў, прадпрыемствы якіх былі знішчаныя, і працаўнікі засталіся без працы. Уладальнікі фірмаў, якія не хочуць звальняць людзей, могуць звяртацца пра выплату часткі зарплаты працаўнікоў. Гэта падтрымка для прадпрыемстваў, якія, напрыклад, наймаюць людзей з інваліднасцю. Дапамогу атрымаюць прадпрымальнікі, якія страцілі дакументы. Распрацаваныя працэдуры, якія спрашчаюць падачу заявак. Мы падрыхтавалі пакет некалькіх дзясятак дапаможных інструментаў, скіраваных да пацярпелых  прадпрымальнікаў.

Хуткая фінансавая дапамога пацярпелым ад паводкі магчымая таму, што ўрад Польшчы аб'явіў учора стан стыхійнага бедства. Ён ахоплівае частку трох ваяводстваў на поўдні Польшчы: Ніжнесілезскага, Сілезскага і Апольскага.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі