Беларуская Служба

Кампанія ORLEN адкрыла буйное радовішча нафты ў Польшчы

17.09.2024 15:53
Рэсурсы ўсяго радовішча ацэньваюцца больш чым у 500 тыс. тон нафты.
   Orlen
Польскі паліўны канцэрн OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

 Больш за 100 тыс. тон сырой нафты - гэта здабываемыя рэсурсы адкрытага кампаніяй ORLEN радовішча Рэчыца (Rzeczyca) ў Любускім ваяводстве ў заходняй частцы Польшчы. Рэсурсы ўсяго радовішча ацэньваюцца больш чым у 500 тыс. тон нафты.

Радовішча Рэчыца — адно з найбуйнейшых нафтавых адкрыццяў у Польшчы за апошнія дзясяткі гадоў.

Гэта вялікае дасягненне польскіх геолагаў і інжынераў, якое можа прынесці значную карысць не толькі канцэрну ORLEN, але і мясцовым уладам - ажно 90% платы за здабычу сырой нафты і прыроднага газу паступае ў бюджэт мясцовых органаў улады.

Чакаецца, што ORLEN будзе здабываць 16,5 тыс. тон сырой нафты ў год

Бурэнне свідравіны Рэчыца-1 пачалося ў чэрвені гэтага года і працягвалася 63 дні. Свідравіна дасягнула канчатковай глыбіні 2750 метраў.

ORLEN плануе транспартаваць здабытую сырую нафту па трубаправодзе ў суседні Нафтаперапрацоўчы завод Радошын.

Большая частка здабычы сырой нафты ў Польшчы адбываецца з радовішчаў, размешчаных у заходняй Польшчы, у тым ліку ў Любускім ваяводстве. У мінулым годзе вытворчасць ORLEN сырой нафты, кандэнсату і ШФЛУ склала прыблізна 824 тысячы тон.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі