Беларуская Служба

У Германіі адкрыўся першы ў Еўропе цэнтр квантавых вылічэнняў IBM

03.10.2024 09:01
Квантавыя камп'ютары за некалькі хвілін вылічаць тое, на што традыцыйным  спатрэбіліся б гады, падкрэсліваюць навукоўцы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Першы цэнтр квантавых вылічэнняў IBM у Еўропе цяпер працуе ў горадзе Энінген на поўдні Германіі. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічаў, між іншым, сам канцлер Олаф Шольц, бо звышхуткія камп’ютары будуць працаваць і для навукова-даследчых установаў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Адам Гурчэўскі:

- Квантавыя камп'ютары могуць за некалькі хвілін вылічыць тое, на што традыцыйным камп'ютарам спатрэбіліся б гады - так паясняецца ў мільёны разоў большая магутнасць прылад, якія запісваюць дадзеныя ў кубітах, гэта значыць квантавых бітах. Цэнтр IBM у Энінгене павінен стаць прывабным месцам для вядучых еўрапейскіх кампаній, універсітэтаў і офісаў, а таксама для іншых дзяржаўных структур, у тым ліку навуковых.



У якасці прыкладу кампаніі, якая выкарыстоўвае квантавыя камп’ютары, называецца Bosch. Кампанія, якая займаецца вытворчасцю запчастак для аўтамабіляў шукае новых камбінацый розных матэрыялаў - заменнікаў рэдкіх сыравінаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, напрыклад, рухавікоў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка