Беларуская Служба

Беларусы займаюць другое месца сярод замежных працаўнікоў у Польшчы

08.10.2024 09:01
Напрыканцы красавіка 2024 года амаль кожны пяты замежны супрацоўнік пражываў у варшаўскім рэгіёне.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У канцы красавіка 2024 года доля замежнікаў у агульнай колькасці супрацоўнікаў у Польшчы склала 6,7%, то бок 1 021,0 тыс. чалавек. 390,1 тыс. з іх працавалі паводле грамадзянска-прававых і іншых дагавораў аб працы. Гэта былі грамадзяне больш за 150 краін, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні.



Найбольшую групу сярод замежных працаўнікоў у Польшчы, складалі грамадзяне Украіны -  692,8 тыс. чалавек. Іх доля ў агульнай колькасці замежных працаўнікоў скарацілася ў параўнанні са студзенем 2022 года на 5,4 % да 67,9%. На другім месцы апынуліся грамадзяне Беларусі – 11,7%.

Сярод замежных працаўнікоў большасць складалі мужчыны, іх доля знізілася з 64,7% на канец студзеня 2022 года да 59,8% на канец красавіка 2024 года.

Напрыканцы красавіка 2024 года амаль кожны пяты замежны супрацоўнік пражываў у варшаўскім рэгіёне (19,4%). У сваю чаргу, найменш з іх пражывала ў Свентакшыскім ваяводстве (менш за 1,0%).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі