Польшча з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам гусінага мяса ў Еўрасаюзе і лідарам па экспарце на еўрапейскім рынку.
Пачынаецца гусіны сезон, пік якога прыпадае на 11 лістапада на дзень святога Марціна і Дзень Незалежнасці Польшчы.
Загадчык аддзелу эканомікі Рэдакцыі навінаў і журналістыкі Польскага радыё Блажэй Прасьнеўскі расказаў, што замовы на гэтае мяса трэба рабіць за некалькі месяцаў наперад.
— Адна з самых вядомых польскіх гусіных фермаў знаходзіцца ў Калудзе Вялікай у паўночнай частцы Польшчы. Там разводзяць белых калудскіх гусей. Аказваецца, з кожным годам гусінае мяса становіцца ўсё больш папулярным. Ужо летам пачынаюць з’яўляцца замовы на 11 лістапада. Калі б нехта сёння захацеў заказаць гусь, разлічваць, што яе атрымае не было б сэнсу. А чаму гусі набіраюць папулярнасць? З аднаго боку, таму што аднаўляецца польская традыцыя, што на абед у Дзень незалежнасці 11 лістапада палякі рыхтуюць гусь, а з іншага боку, як сцвярджаюць гадавальнікі гусей, гусінае мяса вельмі карыснае. Яно утрымлівае, сярод іншага, шмат мона- і маланасычаных кіслот. Часам, што цікава, людзі выкарыстоўваюць гусіны тлушч і мажуць ім грудзі, калі ў іх кашаль ці прастуда.
Раней, з 17 па 19 стагоддзе, з восені да ранняй вясны палякі рэгулярна елі гусяціну. Цяпер сярэднестатыстычны паляк з’ядае ў год толькі 200-300 грамаў гусінага мяса.
Мяса з Польшчы ў асноўным экспартуецца ў Германію, Францыю і Аўстрыю.
IAR/яс