Беларуская Служба

У наступным годзе на ахову здароўя ў Польшчы будзе выдаткавана 52 млрд 450 млн еўра

24.10.2024 16:50
У 2025 годзе выдаткі на медыцыну ў Польшчы складуць 6,6% ВВП.
МедыцынаShutterstock/S_L

Бюджэтная датацыя Нацыянальнаму фонду аховы здароўя ў наступным годзе запланаваная на ўзроўні больш за 18 млрд злотых (больш за 4 млрд 195 млн еўра), што ўдвая больш, чым сёлета. Аднак, нягледзячы на гэта, дэфіцыт і так застанецца. Паводле фонду, ён складзе 11 млрд злотых (больш за 2 млрд 560 млн еўра). Ва ўстанове зазначаюць, што гэта вынік павышэння зарплат медперсаналу, паведамляе партал Gazeta.pl

У Польшчы некалькі гадоў таму быў прыняты закон, згодна з якім выдаткі на ахову здароўя павінны скласці 7% ВВП. Гэта павінна стацца пра некалькі гадоў. Адначасова з выдаткамі на ахову здароўя павялічваецца і заработная плата медыцынскіх работнікаў, што рэгулюецца асобным заканадаўчым актам. 

90% сродкаў, якія былі дадаткова накіраваныя ў сістэму аховы здароўя за апошнія тры гады, пайшлі на павышэнне заробкаў. Аднак, паводле спецыялістаў, нягледзячы на рост зарплатаў медперсаналу, даступнасць лекараў не вельмі палепшылася, што, дарэчы, заўважае і сам Нацыянальны фонд аховы здароўя. 

На наступны год на ахову здароўя ў Польшчы прадугледжана больш за 225 млн злотых (каля 52 млрд 450 млн еўра). У 2025 годзе выдаткі на медыцыну ў Польшчы складуць 6,6% ВВП. 

Польскі Нацыянальны фонд аховы здароўя займаецца фінансаваннем медыцынскіх паслуг. У Польшчы кожны працуючы жыхар мае абавязак плаціць узносы на ахову здароўя. Унёскі трапляюць у фонд, а пазней размяркоўваюцца на канкрэтныя мэты.

вс