Беларуская Служба

У Партугаліі 3/4 электраэнергіі, выкарыстанай у кастрычніку, паходзіла з аднаўляльных крыніц 

25.10.2024 13:13
У кастрычніку найбольшую долю сярод аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным балансе электраэнергіі ў Партугаліі займаюць ветракі — 31%, гідраэлектрастанцыі — 24%, а таксама фотаэлектрычныя панэлі і біямаса — 10%  і 8% адпаведна.
Ілюстрацыя Shutterstock/taka1022

Доля аднаўляльных крыніц энергіі ў спажыванай электраэнергіі ў Партугаліі дасягнула ў кастрычніку 73% і была на 14%  вышэй у параўнанні з тым жа месяцам 2023 года, вынікае з разлікаў урада Партугаліі,  - пішуць на партале energetyka24.com

Паводле уладаў Партугаліі, ключавым фактарам, які спрыяў павелічэнню долі энергіі з аднаўляльных крыніц, стала павелічэнне колькасці ападкаў за апошнія тры тыдні, а таксама моцныя вятры, якія праходзяць праз Пірэнейскі паўвостраў, павялічваючы працу электравятракоў.

У кастрычніку найбольшую долю сярод аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным балансе электраэнергіі ў Партугаліі займаюць ветракі — 31%, гідраэлектрастанцыі — 24%, а таксама фотаэлектрычныя панэлі і біямаса — 10%  і 8% адпаведна.

Сярод выкапнёвых відаў паліва, на якія прыпадае 8%  вырабленай электраэнергіі ў Партугаліі, вылучаецца прыродны газ. На гэту сыравіна прыпадае больш за 7%  вырабленай электраэнергіі.

Урад прэм'ер-міністра Луіша Мантэнэгра падлічыў, што рэшта балансу, 19% электраэнергіі спажыванай у Партугаліі, імпартуецца.

З чаканым памяншэннем колькасці ападкаў і штормаў і большай воблачнасцю ў чацвёртым квартале года чакаецца зніжэнне долі энергіі з аднаўляльных крыніц у агульным спажыванні электраэнергіі ў Партугаліі.

Эксперты чакаюць, што гэты год можа стаць у Партугаліі рэкордным па долі аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным спажыванні электраэнергіі. У 2023 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі складала 61%.

эж