Беларуская Служба

Газасховішчы Польшчы падрыхтаваныя да надыходзячай зімы

29.10.2024 11:45
Паводле экспертаў, існуе шанец на зніжэнне коштаў на сыравіну, але гэта будзе залежаць ад некалькіх фактараў.
ілюстраційне фотоpixabay.com/CCO

Газасховішчы ў Польшчы падрыхтаваныя да надыходзячай зімы - яны запоўненыя амаль на сто працэнтаў, запэўнівае дырэктар дэпартамента закупак у кампаніі PGNiG Obrót Detaliczny Явіта Сарна (Jowita Sarna). Яна дадала, што астатнія краіны Еўрасаюза таксама маюць высокі ўзровень запаўнення газасховішчаў:

- Паводле патрабаванняў ЕС, да 1 лістапада паасобныя краіны-члены павінны запоўніць свае газасховішчы, як мінімум, у 90 працэнтах. Згаданае патрабаванне выкананае. Зараз у газасховішчах еўразвязаўскіх краінаў больш за 95 працэнтаў газу.

Паводле эксперткі, існуе шанец на зніжэнне коштаў на сыравіну, але гэта будзе залежаць ад некалькіх фактараў:

- Усе асноўныя фактары сведчаць пра тое, што як ЗША, так і Катар будуць пастаўляць на рынкі ЗПГ больш сыравіны. Гэта можа паўплываць на падзенне цаны, але мы таксама павінны ўзяць пад увагу ўсе выпадковыя фактары, якія могуць мінімізаваць магчымае зніжэнне цаны. Гэта як геапалітычная сітуацыя, так і бягучы попыт.

PGNiG Obrót Detaliczny з'яўляецца даччынай кампаніяй Orlen Group. Гэта найбуйнейшы прадавец прыроднага газу ў Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Многія польскія кампаніі не адсочваюць свой вугляродны след

22.10.2024 16:18
Праблемай польскіх прадпрыемстваў з’яўляецца закупка зялёнай энергіі ў вялікіх аб’ёмах.