Польшча ўзмацняе тэхналагічнае супрацоўніцтва з другой па велічыні краінай Афрыкі. На мінулым тыдні ў Варшаве было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі, які сустрэўся з міністрам замежных спраў Конга Тэрэзай Каіквамба Вагнер:
— Дыялог з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга адкрывае шэраг магчымасцей для польскага бізнесу, які зацікаўлены гандлем і інвестыцыямі на кангалезскім рынку. Асабліва перспектыўнымі з'яўляецца сфера інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), у якой мы вядзем прасунутыя перамовы. Ёсць цікавыя перспектывы і ў сферах сельскай гаспадаркі, інфраструктуры і здабычы сыравіны.
Паводле польскага Міністэрства замежных справаў, пагадненне мае на мэце дапамагчы польскім прадпрымальнікам заключэнне кантрактаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Сярод іншага, гутарка ідзе пра алічбоўку кангалезскай дзяржаўнай адміністрацыі.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга з'яўляецца цікавым партнёрам для Польшчы, дзякуючы сваім радовішчам металаў і карысных выкапняў, у тым ліку сыравіны неабходныя для развіцця тэхналогій у будучыні.
IAR/яс