Беларуская Служба

У гэтым горадзе кватэры каштуюць менш, чым у астатніх

04.12.2024 07:12
Субсідзіраванне - гэта вырашэнне праблемы на вельмі кароткі час, яно наносіць больш шкоды, чым дае карысці.
Жылы кварталShutterstock/TheHighestQualityImages

У Польшчы цэны на кватэры з кожным годам павялічваюцца, хоць у некаторых гарадах яны пачалі стабілізавацца. Паводле справаздачы парталу Extradom.pl, у першым квартале гэтага года за аднолькавую суму грошай можна было набыць кватэру на 11 метраў меншую, чым у аналагічны перыяд мінулага года. У Варшаве за квадратны метр трэба заплаціць у сярэднім 18 тысяч злотых (прыблізна 4 тыс. 180 еўра).

«У Кракаве таксама дорага», — сказаў у эфіры Польскага радыё прэзідэнт і заснавальнік забудоўшчыка Magmillon Куба Карліньскі.

— Цэны ў Кракаве выраслі на некалькі працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. У некаторых гарадах цэны стабілізаваліся. Напрыклад, у Познані кошт кватэр не зашкальвае аж так, там павелічэнне цэн было меншым. Горад Лодзь - там намнога танней чым у астатніх гарадах, хаця таксама цэны на кватэры растуць. Усё яшчэ з Лодзі больш жыхароў з'язджаюць, чым прыязджаюць.

Куба Карлінскі не з'яўляецца прыхільнікам дзяржаўных праграм субсідзіравання крэдытаў. На ягоную думку, лепшым выйсцем было б зніжэнне працэнтных ставак.

— Субсідзіраванне - гэта вырашэнне праблемы на вельмі кароткі час, яно ўводзіць вялікае замяшанне на рынку, зрушае рэгуляцыі і наносіць больш шкоды, чым дае карысці. Лепшыя вынікі забяспечвае здаровая эканоміка, невялікая інфляцыя і ўслед за гэтым больш нізкія працэнтныя стаўкі і больш танныя крэдыты для ўсіх, хто мае патрэбу скарыстацца.

У першым паўгоддзі гэтага года ў васьмі найбуйнейшых гарадах Польшчы цэны на кватэры выраслі прыкладна на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Сёлета з мая па канец кастрычніка сярэдні кошт кватэр вырас на адзін працэнт.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі