Беларуская Служба

Прадпрыемствы з беларускімі каранямі апынуліся ў спісе самых лепшых у Польшчы

10.12.2024 12:45
Гаворка ідзе пра Спіс 2000 (Lista 2000), у які ўнесены самыя лепшыя кампаніі па выручцы.
Lista 2000
Lista 2000screen Rzeczpospolita

Рэйтынг на аснове выручкі за 2023 год склала адно з вядучых выданняў Польшчы «Rzeczpospolita», а ў выданні «Беларусы і рынак» знайшлі ў ім кампаніі, уладальнікамі якіх з'яўляюцца беларусы.

Гаворка ідзе пра Спіс 2000 (Lista 2000), у які ўнесены самыя лепшыя кампаніі па выручцы.

Згодна з ім, 365-е месца ў EPAM Systems (Poland). У 2023 годзе продажы IT-кампаніі, якую стварыў і ўзначальвае Аркадзь Добкін, склалі амаль 450 млн еўра. EPAM Systems (Poland) упершыню ўзначаліла спіс самых буйных бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы.

1131-е месца ў рэйтынгу заняла кампанія берасцейцаў Уладзіміра і Максіма Стаецкіх – E100 Power Max. Яна развівае сетку АЗС Е100 у Еўропе. Але ў параўнанні з версіяй Спісу 2000 за 2022 год кампанія страціла некалькі пазіцый. Па выніках 2022 года яна займала 1118 месца.

Трэцяй кампаніяй у Спісе 2000 за 2023 год, да якой маюць дачыненне беларусы, паводле версіі «Rzeczpospolita», стала транспартная кампанія Tels Global Polska. Гэта адно з падраздзяленняў міжнароднай групы, якую стварылі беларусы Уладзімір Таянка і Іван Шаховіч. Яе выручка складае амаль 165 млн еўра. Але ў рэйтынгу яна страціла некалькі сотняў пазіцый, апусціўшыся з 1021-га на 1583-е месца.

Лідарам рэйтынгу газеты «Rzeczpospolita»Спіс 2000 традыцыйна застаўся нафтагазавы канцэрн Orlen, аб'ём выручкі якога за 2023 год склаў 76,9 млрд еўра.

Аўтары рэйтынгу Спіс 2000 адзначаюць, што з-за падзення спажывецкага попыту кампаніі ў Польшчы ў 2023 годзе запаволілі рост і настроі ў бізнесе не самыя лепшыя.

яс/Люстэрка

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі