Беларуская Служба

Grupa Azoty запускае вытворчасць новага штучнага ўгнаення

10.12.2024 13:26
У лістападзе г.г. супрацоўнікі Grupa Azoty пратэставалі, патрабуючы ад уладаў  прыняць рашучыя меры супраць паступлення ўгнаенняў з Беларусі.
Grupa Azoty
Grupa AzotyGrupa Azoty Puławy/Twitter

Найбуйнейшы вытворца ўгнаенняў у Польшчы і адзін з найбольшых хімічных прадпрыемстваў у Еўропе холдынг Grupa Azoty запускае вытворчасць новага ўгнаення. «Новы прадукт з'яўляецца адказам на попыт», заявіла ў інтэрв'ю Польскаму радыё Моніка Дарнобыт (Monika Darnobyt) з прэс-службы кампаніі.

— Grupa Azoty працягвае пашыраць прапанову ў адпаведнасці з чаканнямі рынку. Мы пашыраем прапанову нашай прадукцыі грануляваным угнаеннем з серай і кальцыем пад назвай eNpluS.

З годна з інфармацыяй канцэрну, eNpluS - гэта азотнае ўгнаенне новага пакалення, якое не падкісляе глебы, як іншыя ўгнаенні, і істотна паспрыяе атрыманню ўраджаю з вельмі добрымі параметрамі. Угнаенні будуць вырабляць заводы ў Кендзежын-Козле і ў Пулавах.

Гэта трэцяе новае ўгнаенне ад Grupa Azoty, выведзенае на рынак у гэтым годзе. Цяпер дзяржаўнае прадпрыемства займае другое месца ў Еўрасаюзе па вытворчасці азотных і шматкампанентных угнаенняў.

Нагадаем, што ў лістападзе супрацоўнікі Grupa Azoty пратэставалі, патрабуючы ад уладаў  прыняць рашучыя меры супраць паступлення ўгнаенняў з Беларусі.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Работнікі хімічнага канцэрну пратэстуюць супраць імпарту ўгнаенняў з Беларусі і Расіі

20.11.2024 16:27
Прафсаюзныя арганізацыі зладзілі ў Шчэціне дэманстрацыю ў абарону працоўных месцаў і супраць імпарту ўгнаенняў з Усходу.