Беларуская Служба

У Варшаве адзін з лепшых у Еўропе грамадскі транспарт. А будзе яшчэ лепшым

10.12.2024 15:57
Плануюцца новыя маршруты, новы рухомы састаў і новыя працоўныя месцы.
Аўдыё
  • Прадпрыемствы з беларускімі каранямі апынуліся ў спісе самых лепшых у Польшчы; Grupa Azoty запускае вытворчасць новага штучнага ўгнаення; У Варшаве адзін з лепшых у Еўропе грамадскі транспарт. А будзе яшчэ лепшы
Szybka Kolej Miejska SKM
Szybka Kolej Miejska SKMpixabay/jlaso

Варшаўская мэрыя падпісала новы 15-гадовы кантракт з Хуткай гарадской чыгункай СКМ (Szybka Kolej Miejska - SKM). Дзякуючы гэтаму, можна будзе вызначыць новыя спалучэнні паміж мястэчкамі каля Варшавы і цэнтрам сталіцы.

Мэр горада Рафал Тшаскоўскі сказаў, што павелічэнне частаты курсавання цягнікоў СКМ будзе залежаць ад рамонту, які ідзе на чыгуначным пуці ў цэнтры сталіцы.

— Мы будзем пашыраць маршруты СКМ, аднак спачатку Польская чыгунка PKP мусіць закончыць рамонт чыгуначных пуцей, бо сёння ўжо немагчыма змясціць больш цягнікоў на гэтым маршруце. Пасля рамонту, які, як заяўляюць, працягнецца 10 гадоў, мы будзем мець магчымасць пашыраць спалучэнні. 

Мэр Варшавы паведаміў, што на некаторых маршрутах, напрыклад, з Варшавы ў мястэчка Прушкаў, павялічыцца частата руху цягнікоў - з двух да чатырох у гадзіну.

Ва ўпраўленні Варшаўскага гарадскога транспарту паведамляюць, што новыя маршруты СКМ з'явяцца на працягу 15 гадоў, між іншым, у мястэчка Aжараў (Оżarów), у якое на машыне дарога займае паўгадзіны, а на чыгуначным транспарце 15 хвілін. 

Новае пагадненне варшаўскай мэрыі з СКМ таксама накіравана на павышэнне якасці паслуг, што выльецца перш за ўсё ў камфорт пасажыраў.

Цягнікі СКМ з'яўляюцца выдатным сродкам транспарту па Варшаве - чыста, цёпла і хутка.

IAR/яс

Слухайце эфірны выпуск эканамічнай перадачы 


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі