Беларуская Служба

Цэны на каву рэзка ўзляцелі і дасягнулі рэкордаў

13.12.2024 07:11
Прычына – змены клімату.
Аўдыё
  • Цэны на каву рэзка ўзляцелі і дасягнулі рэкордаў
.
.NoName/Pixabay/CC0

Эксперты адзначаюць рост цэн на каву больш чым на 80%. Шматлікія дадзеныя паказваюць, што вырошчванне кававага зерня знаходзіцца пад пагрозай. Прычына – змены клімату. Найбольш сітуацыя тычыцца краін Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі, дзе і вырошчваецца самая вялікая колькасць кавы.

Паводле дадзеных польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўлення палякі выдаюць на каву 0,65 працэнта, а калі далічыць каву, купленую ў кавярнях, то каля 1% месячных выдаткаў. Нягледзячы на ​​тое, што кампаніі запэўніваюць, што яны клапоцяцца пра інтарэсы спажыўцоў, то яны ўжо заяўляюць, што падымуць цэны на сваю прадукцыю ў наступным годзе, і гэта больш за ўсё адчуюць спажыўцы.

Гэта аднак не адбудзецца у бліжэйшым часе, кажа Давід Сулкоўскі з Польскага эканамічнага інстытута:

- Калі паглядзець, як цэны на глабальным рынку адбіваюцца на гаманцы палякаў, беручы пад увагу статыстычныя дадзеныя, то рост цэн займае прыкладна год. Дам прыклад 2016 году, калі рост цэн на глабальным рынку быў істотным, але рост цэн у польскім крамах быў бачны ў 2017 годзе. І ён быў значна меншым.

Паводле дадзеных Стакгольмскага інстытуту навакольнага асяроддзя, вырошчванне кавы арабікі да 2050 году можа зменшыцца нават на 45%, а кавы рабусты – больш як на 23%. Іншыя дадзеныя, у прыватнасці арганізацыі Fairtrade, сама плошча плантацый, дзе растуць дрэвы, можа зменшыцца на 30-60% да 2050 году. У выпадку Эфіопіі гаворыцца пра 80% кававых плантацый.

Эксперт прадуктовага сектара банка Pekao SA Гжэгаж Рыкачэўскі кажа пра ўплыў клімату на вырошчванне кавы:

- Бразілія, якая з’яўляецца самым вялікім вытворцам кавы арабікі ў свеце, у жніўні і верасні змагалася з працяглай сушай і спёкай, што пашкодзіла кававыя дрэвы. У кастрычніку і лістападзе сітуацыя плантацый палепшылася, але гэта не развеяла сумневаў, звязаных з дастаўкамі і магчымасцямі экспарту. Неспрыяльнае надвор’е было таксама ў В’етнаме, самым вялікім вытворцы кавы рабусты. Гэта дадаткова павялічыла экспартныя напружанні на сусветным рынку. У выніку мы бачым вельмі рэзкі рост цэн. З пачатку году гэта прыкладна 70%.

Каву вырошчваюць у вузкім трапічнай паласе. Галоўнымі вытворцамі з’яўляюцца Бразілія, В’етнам, Калумбія і Эфіопія. З іх Бразілія і В’етнам разам адказваюць за прыкладна 60% кавы.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце