Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Адпаведная выкарыстанне AI за 10 год можа павялічыць ВУП Польшчы на 8%

16.12.2024 13:33
Адпаведнае выкарыстанне штучнага інтэлекту можа на працягу дзесяці гадоў павялічыць ВУП Польшчы на 8%. Развіццё гэтай галіны можа прыносіць каля 55 мільярдаў еўра штогод, калі ў Польшчы будуць створаныя адпаведныя умовы. 
,    ,       .
Тэхналогіі, звязаныя са штучным інтэлектам, развіваюцца зараз найактыўней у Кітаі і ЗША. CC0 Domena publiczna https://pxhere.com/pl/photo/794018

Rzeczpospolita піша, што польскія кампаніі, якія займаюцца штучным інтэлектам, заклікаюць урад да стварэння прававой базы, якая забяспечыла развіццё гэтай галіны інавацыйнай эканомікі. Палата кампаній гэтага сектара, AI Chamber, рэкамендуе ствараць так званыя рэгуляцыйныя пясочніцы, г.зн. кантраляванае асяроддзе, дзе можна тэставаць розныя рашэнні без доступу да сапраўдных дадзеных. 

Як піша газета, адпаведнае выкарыстанне штучнага інтэлекту можа на працягу дзесяці гадоў павялічыць ВУП Польшчы на 8%. Развіццё гэтай галіны можа прыносіць каля 55 мільярдаў еўра штогод, калі ў Польшчы будуць створаныя адпаведныя умовы. 

«Новыя правілы павінны быць створаны неадкладна ў рамках імплементацыі еўрапейскага Акта аб штучным розуме», — кажа Томаш Снажык, страшыня AI Chamber. На яго думку, памылкай Міністэрства лічбавізацыі Польшчы з'яўляецца план стварэння адпаведных прававых нормаў толькі да года 2035, як адзначана ў шматгадовай стратэгіі лічбавізацыі краіны. Пагрозай для развіцця гэтай галіны могуць быць таксама занадта вялікі абмежаванні, у тым ліку стварэнне спіса прафесій, абароненых ад уплыву штучнага інтэлекту. 

Тэхналогіі, звязаныя са штучным інтэлектам, развіваюцца зараз найактыўней у Кітаі і ЗША, дзе яны не абмяжоўваюцца строгімі заканадаўчымі актамі.

эж