Грошы з чарговага траншу Нацыянальнага плана аднаўлення пойдуць, між іншым, на развіццё ветрапаркаў у Балтыйскім моры. Віцэ-міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Ян Шышка(Janusz Szyszko) паведаміў, што яшчэ перад Калядамі Польшча атрымае 40 мільярдаў злотых( больш за 9 мільярдаў еўра). Грошы будуць прызначаны таксама на мадэрнізацыю і будову сеткаў перадачы:
- Многія гады электраэнергія паступала ў паўночную і іншыя часткі Польшчы з Сілезіі, то бок з поўдня краіны. Зараз, дзякуючы планаваным інвестыцыям у атамную энергетыку і ветрапаркi ў Балтыйскім моры, электраэнергія будзе паступаць з поўначы на поўдзень краіны, то бок у адваротным кірунку. Гаворка ідзе пра тое, каб польская энергетычная сістэма была дэцэнтралізаваная, бяспечная, танная і чыстая.
Сёлета Польшча плануе падаць у Брусель таксама чацвёртую і пятую заяўкі на выплату сродкаў з Нацыянальнага плана аднаўлення на суму больш за 7 мільярдаў еўра.
Нацыянальны план аднаўлення - гэта праграма падтрымкі і ўмацавання польскай эканомікі, якая складаецца з 54 інвестыцый і 48 рэформаў.
IAR/аз