Беларуская Служба

Абмежаванне наплыву прадуктаў харчавання звонку ЕС - прыярытэт Польшчы падчас старшынства ў ЕС у 2025 г.

31.12.2024 12:10
Вялікая ўвага будзе адведзена на знешнія адносіны ЕС з паўднёваамерыканскімі краінамі МЕРКАСУР і з Украінай.
Сельская гаспадарка pixabay.com/CCO

Прыярытэтам польскага старшынства ў ЕС, якое пачнецца 1 студзеня 2025 г. будзе харчовая бяспека, адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Чэслаў Сякерскі (Czesław Siekierski). 

Вялікая ўвага будзе адведзена на знешнія адносіны ў сферы сельскай гаспадаркі, напрыклад, напрыклад, пагадненне ЕС з паўднёваамерыканскімі краінамі МЕРКАСУР або з Украінай.

Аграрыі краін ЕС апасаюцца, што танная сельскагаспадарчая прадукцыя з Паўднёвай Амерыкі выцесніць прадукты харчавання еўрапейскага паходжання. 

Міністр Чэслаў Сякерскі паведаміў, што таксама будзе працягвацца праца над развіццём геномных метадаў. Яны распрацоўваюцца дзеля адаптацыі раслін да кліматычных змяненняў - засухі або новых хвароб.

Чэслаў Сякерскі таксама заявіў, што Польшча настойвае на перагляд праграмы «Еўрапейскі зялёны лад». Нагадаем, што ЕС ажыццяўляе «Зялёны лад», мэта якога - змяніць спосаб вытворчасці і спажывання, зрабіўшы Еўропу больш чыстай, здаровай і кліматычна нейтральнай.

 - Справа ў тым, каб перагледзець праграму «Зялёны лад» такім чынам, каб яна абараняла навакольнае асяроддзе і адначасова была прымальнай для аграрыяў. На фермераў нельга ўскладаць дадатковыя бюракратычныя абавязкі, якія цягнуць за сабой новыя выдаткі.

Міністр сельскай гаспадаркі паведаміў, што Польшча таксама падрыхтуе новыя ўмовы супрацоўніцтва ЕС з Украінай пасля 5 чэрвеня, калі закончыцца дзеянне гандлёвага пагаднення:

- Мы хочам значна абмежаваць адкрытасць ЕС на тавары з Украіны, таму што гэта разбурае стабільнасць еўрапейскага рынку. Таксама мы хочам вызначыць, якой павінна быць еўрапейская сельскагаспадарчая палітыка ў выпадку пашырэння ЕС на Украіну або іншыя дзяржавы, якія не далучаныя да Еўрапейскага Саюза.

Падчас старшынства Польшчы ў Радзе ЕС адбудзецца шмат сустрэч па пытаннях сельскай гаспадаркі. У чэрвені запланаваная нефармальная сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Еўрасаюза ў Варшаве.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі