Беларуская Служба

Эканамісты перасцерагаюць перад экспрэскрэдытамі

24.12.2024 10:01
Рост коштаў падрыхтоўкі Калядаў прымушае многія асобы браць небяспечныя кароткатэрміновыя пазыкі пад высокія працэнты.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета падрыхтоўка Калядаў будзе даражэйшыя, чым летась, то бок за тую ж самую суму, мы зможам купіць менш.

Павышэнне цэнаў харчовых прадуктаў адчуюць у асноўным асобы з меншымі даходамі, а больш заможныя - патрацяць больш на святочныя падарункі і паездкі за мяжу.



Між тым, павышэнне коштаў, звязаных з падрыхтоўкай Калядаў, прымушае многіх людзей браць гэтак званыя экспрэскрэдыты, то бок кароткатэрміновыя пазыкі, якія звычайна выдаюцца пад высокі працэнт.

Менавіта, перад такімі пазыкамі перасцерагае эканаміст з Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве Артур Барташэвіч (Artur Bartoszewicz):

- Пра такія пазыкі мы размаўляем практычна кожны год і кожны раз мы просім добра прадумаць такі крок, паколькі ён пагражае «пазыковай пасткай». Часта атрымальнікі такіх пазыкаў страчваюць усю сваю маёмасць, бо гэта, як азартная гульня.

Паводле Польскага эканамічнага інстытута, на падрыхтоўку сёлетніх Калядаў палякі выдаткуюць на 4-5 працэнтаў больш, чым год таму (ў сярэднім 1 500 -1 700 злотых). Перш за ўсё, гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Здаровы сэнс і разважлівасць – так палякі рыхтуюцца да сёлетніх Калядаў

17.12.2024 12:01
Гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.