Беларуская Служба

Эколагі заахвочваюць рабіць экалагічныя падарункі

24.12.2024 12:01
У тым, што калядны падарунак можа быць экалагічны пераконваюць палякаў эколагі.
ПадарунакPhoto: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ці можа падарунак быць экалагічным? Эколагі адзначаюць, што непажаданыя падарункі могуць прычыніцца да забруджвання навакольнага асяроддзя.



Аляксандра Чайкоўска(Aleksandra Czajkowska) з Польскага фонду WWF адзначае, што замест новых рэчаў у якасці падарункаў можна даць білеты ці прапановы разам бавіць час:

- Добрым прыкладам падарунка могуць быць рознага віду ваўчары, квіткі на канцэрты, квіткі ў кіно ці тэатар, таксама ваўчары ў спа, на масаж іг.д. Яны не ствараюць адходаў, а абавязкова гарантуюць атрымальніку незабыўныя ўражанні.

Аляксандра Чайкоўска падкрэслівае, што пра экалогію варта падумаць таксама падчас выбару ўпакоўкі каляднага падарунка:

- Цікава прапанова, гэта ўпакоўка са старых газетаў або неактуальных мапаў. Упрыгожаныя галінкай, стужачкай ці нечым іншым пакеты выглядаюць сапраўды прыгожа. Калі гэта магчыма, можам упакаваць падарунак у падарунак. Напрыклад, калі маем бандану можам выкарыстаць метад фурашікі (furoshiki) - гэта традыцыйны японскі спосаб абкручвання і пераноскі рэчаў, у тым ліку, падарункаў.

Эколагі раяць, па магчымасці, у якасці падарунка дарыць ужываныя рэчы, напрыклад, старыя вінілавыя кружэлкі ці стыльную вопратку, бо вытворчасць новых рэчаў - гэта цяжар для навакольнага асяроддзя.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Здаровы сэнс і разважлівасць – так палякі рыхтуюцца да сёлетніх Калядаў

17.12.2024 12:01
Гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.