Беларуская Служба

Новы від дапамогі для пенсіянераў у Польшчы карыстаецца папулярнасцю

07.01.2025 12:15
З пачатку года польскія пенсіянеры падалі ўжо 15 тысяч заявак на атрыманне «ўдовінай пенсіі».
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку 2025 года Упраўленне сацыяльнага страхавання прыняло каля 15 тысяч заявак аб прызнанні «ўдовінай пенсіі» – гэта новы від дапамогі для пенсіянераў, якi дазваляе атрымліваць частку пенсіі памерлага сужонка.



Агульная назва «ўдовіна пенсія» адносіцца да выплаты ўдаве або ўдаўцу, якія маюць права на працоўную пенсію або пенсію па інваліднасці, часткі пенсіі памерлага сужонка або поўнай пенсіі сужонка і часткі ўласнай, калі гэта больш выгадна аўдавеламу.

Намеснік міністра па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Сэбастыян Гаеўскі(Sebastian Gajewski) паведаміў, што прыём заявак праводзіцца бесперабойна:

- Паводле маіх звестак, прыём заявак праходзіць бесперабойна. Гаворка ідзе, як пра электронную сістэму падачы заявак, так і шляхам непасрэднага іх прыёму. Мы рыхтаваліся да гэта даўжэйшы час. Выплаты стартуюць з 1 ліпеня.

Такім чынам з 1 ліпеня 2025 года ўдава або ўдавец змогуць выбраць: 100% сямейнай пенсіі (інакш пенсіі сужонка) і 15% уласнай або 100% уласнай пенсіі і 15% пенсіі сужонка.

У бліжэйшыя гады памер дапамогі будзе павялічвацца. З наступнага года ён  складзе 25 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі