Цяперашні аператар сталеліцейнага завода ў Чанстахове Huta Częstochowa - кампанія Węglokoks з'яўляецца арандатарам. Прапанавананая цана продажу — 227 мільёнаў злотых (45 млн еўра).
Гэта менш, чым было ў першым тэндары, але больш, чым сума, за якую папярэдні ўласнік кампанія з удзелам індыйскага капіталу Liberty Group набыла польскі металургічны завод.
Пакуль не вядома, колькі з'явіцца ўдзельнікаў трэцяга тэндару. Выглядае, што польскі Węglokoks і ўкраінскі Metinvest могуць быць пэўнымі гульцамі.
Чанстахоўскі сталеліцейны завод ужо завяршыў мантажныя выпрабаванні і пробную вытворчасць сталі. Усё сведчыць аб тым, што за некалькі месяцаў прастою завод не пацярпеў асаблівай шкоды.
Цяперашні арандатар кампанія Węglokoks заяўляе, што паспяховыя выпрабаванні на заводзе і пробная вытворчасць чыгуну падмацавалі намер кампаніі купіць металургічны завод Huta Częstochowa. Польскі Węglokoks як цяперашні арандатар будзе мець першачарговае права на куплю, а ў выпадку пройгрышу тэндару кампанія зможа набыць металургічнае прадпрыемства за суму, прапанаваную пераможцам тэндару.
З 2019 года гэта ўжо трэці тэндар на продаж Huta Częstochowa.
— У бліжэйшыя гады мы выдаткуем велізарныя грошы на падтрымку зброевай прамысловасці і энергетычную трансфармацыю. Для гэтага спатрэбяцца тоўстыя лісты металу, сказаў Роберт Крапіўніцкі (Robert Kropiwnicki) з Міністэрства дзяржаўнай маёмасці, што сведчыць пра намер ураду падпісаць кантракт з Huta Częstochowa.
Чанстахоўскі металургічны завод упершыню збанкрутаваў у 2019 годзе пасля 14 гадоў у структурах украінскага канцэрна «ІСД». Затым яго арандавала румынская кампанія Sunningwell Steel. У траўні 2021 года сталеліцейны камбінат у Чанстахове перайшоў пад кіраванне кампаніі Liberty індыйскага прамыслоўца. Пасля дынамічнага старту кампанія пачала адчуваць наступствы фінансавых праблем канцэрна Liberty і ўвосень 2023 года завод зноў спыніўся.
Вясной 2024 года адзін з крэдытораў завода падаў заяву аб прызнанні завода банкрутам.
У лістападзе мінулага года Węglokoks стаў новым арандатарам сталеліцейнага завода Huta Częstochowa.
Заводу Huta Częstochowa129 гадоў.
яс/wnp.pl