Беларуская Служба

Упершыню за апошнія тры месяцы настроі ў польскай прамысловасці палепшыліся

04.02.2025 07:01
Польскія прамысловыя кампаніі чакаюць, што цягам года рынак зноў пачне развівацца.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад пачатку года фіксуецца невялікае паляпшэннем настрояў у польскай прамысловасці. У студзені індэкс PMI, які паказвае дзелавыя настроі, павялічыўся крыху больш чым на 0,5 працэнта, то бок з 48,2 у снежні да 48,8 у студзені. Гэта першае павышэнне за апошнія тры месяцы.



Галоўны эканаміст Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў Лукаш Казлоўскі(Łukasz Kozłowski) кажа, што польскія прамысловыя кампаніі чакаюць, што цягам года рынак у Польшчы зноў пачне развівацца:

- З аднаго боку паляпшаецца сітуацыя і настроі польксіх спажыўцоў, што павінна паўплываць на іх спажывецкія рашэнні. З другога боку, мы спадзяёмся паляпшэння кан’юнктуры і попыту ў нашых галоўных гандлёвых партнёраў. Гэта павінна адлюстравацца ў росце экспарту.

Нягледзячы на ​​тое, што настрой у прадпрымальнікаў палепшыўся, ён усё яшчэ не дасягнуў нейтральнага ўзроўню, які складае 50 балаў.

Нагадваем, індэкс PMI вагаецца ад 0 да 100 балаў, пры гэтым паказчык вышэй за 50 паказвае на агульны рост станоўчых настрояў у параўнанні з папярэднім месяцам, а паказчык ніжэй за 50 - на іх зніжэнне.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Праблемы вытворцаў аднаўляльнай энергіі. Аператары адмаўляюцца падключаць іх да сеткі

29.01.2025 11:30
Міністэрства па справах клімату і аховы навакольнага асяроддзя плануе ўвядзенне рашэнняў, якія павінны іх да гэтага заахвоціць.

Колькасць жыхароў Польшчы змяншаецца з кожным годам

30.01.2025 16:03
Гэта так, як бы за год знік горад памеру Зялёнай Гуры, адзначаюць дэмографы.