Беларуская Служба

На набыццё новага электрамабіля ў Польшчы можна атрымаць даволі прыстойныя грошы

04.02.2025 10:01
У рамках дзяржаўнай праграмы, дадатковымі ільготамі могуць скарыстацца, напрыклад, асобы з ніжэйшымі даходамі і шматдзетныя сем’іі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся набор заявак на праграму «NaszEauto». Яна заменіць ранейшую праграму «Мой электрык», якая завяршылася 31 студзеня. Ідэя праграмы - падтрымаць закупку электрычных легкавых аўтамабіляў у Польшчы.



Намеснік міністра па справах клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста(Krzysztof Bolesta) паведаміў, што новыя рашэнні прызначаныя для прыватных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў:

- Каб скарыстацца субсідыямі трэба купіць або ўзяць у лізынг аўтамабіль з максімальным чыстым коштам у 225 000 злотых( больш за 53 тысячы еўра). Машына павінна быць новай. Мы не будзем даплачваць да ўжываных электрычных аўтамабіляў.

Максімальна можна атрымаць субсідыю ў памеры 40 000 злотых (амаль 9,5 тысячы еўра) на закупку або лізінг электрамабіля.

- 40 тысяч злотых (амаль 9,5 тысячы еўра) – гэта максімальны памер сродкаў. Каб іх атрымаць трэба выканаць шэраг патрабаванняў. Напрыклад, асобы з меншымі даходамі атрымліваюць дадатковыя сродкі, таксама шматдзетныя сем’іі. Калі да пакупкі электрамабіля, нехта аддасць на металалом сваю старую машыну з рухавіком унутранага згарання, то можа дадаткова атрымаць ажно 10 тысяч злотых (больш за 2 300 еўра).

Заяўкі можна падаць да сярэдзіны наступнага года. Праграма фінансуецца з Нацыянальнага плана аднаўлення. Новая праграма не прадугледжвае далейшага субсідзіравання набыцця электрамабіляў кампаніямі.

Бюджэт праграмы складае 1,6 мільярда злотых (больш за 378 мільёнаў еўра). Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Дызельнае адраджэнне. Нечаканыя дадзеныя аб рэгістрацыі аўтамабіляў ў Польшчы

16.12.2024 09:53
У лістападзе ў Транспартных упраўленнях па ўсёй краіне было выдадзена ў чатыры разы менш зялёных нумароў, чым белых, выдадзеных уладальнікам дызельных аўто. 

Ці неадназначныя заявы саўладальніка Tesla Motors Ілона Маска могуць падарваць пазіцыю кампаніі на польскім рынку?

28.01.2025 14:01
Tesla прадала ў Польшчы найбольш электрамабіляў, але гэта не яна з’яўляецца лідарам па росце продажаў за мінулы год.