Беларуская Служба

Беларусь актыўна гандлюе з акупаванымі тэрыторыямі Украіны. Дапамагаюць расійскія кампаніі

10.02.2025 12:49
Рэжым Лукашэнкі, баючыся новых санкцый, не заўсёды хоча даваць справаздачу аб супрацоўніцтве з адміністрацыяй акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.
Аляксандр Лукашэнка https://t.me/pul_1/6546

Але гэтыя сувязі і кантакты насамрэч даволі шырокія, піша эканамічны партал wnp.pl

Беларусь гандлюе з акупаванымі рэгіёнамі Украіны праз расійскія кампаніі. Гэта дазваляе Мінску захоўваць фіктыўны нейтралітэт. Аляксандар Лукашэнка дэ-факта дапамагае Расіі аднаўляць і асвойваць акупаваныя тэрыторыі. Палітычныя кантакты на вышэйшым узроўні спрыяюць развіццю беларускага бізнесу на Данбасе і ў Крыме. На коне мільярды рублёў.


Расійскія кампаніі з'яўляюцца пасрэднікамі ў гандлі з Данбасам

Гандаль паміж Беларуссю і акупаванымі тэрыторыямі Украіны ажыццяўляецца праз расійскія кампаніі. Напрыклад, намесніца генэральнага дырэктара Беларускай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» Лілія Сівакова адкрыта прызналася:

«Так, мы супрацоўнічаем з Данецкам — гэта прамыя пастаўкі. Пастаўляем шакалад, шакаладныя прысмакі. Атрымальнікі плацяць у расійскіх рублях».

Дырэктары двух беларускіх сыраробных заводаў Мікола Токар і Уладзімір Папеня ў інтэрв'ю беларускай эканамічнай прэсе заявілі, што іх кампаніі пастаўлялі сыр і тварог у Данецк і Луганск праз расійскую кампанію, якая з'яўляецца афіцыйным дыстрыб'ютарам. Яны назвалі колькасць - не менш за 20 тон у месяц.

Асноўным дыстрыб'ютарам беларускіх харчовых тавараў на акупаваных тэрыторыях Украіны застаецца расійскае ТАА «Майстар-Торг», якое таксама займаецца імпартам беларускага піва на акупаваныя тэрыторыі. Каб захаваць выгляд, Беларуская дзяржаўная піваварная кампанія «Крыніца» пастаўляла сваю прадукцыю пад адмысловым брэндам «Юзбір».

Экспартаваліся і беларускія гарэлкі

Каб сцерці сляды сваёй прысутнасці на Данбасе, завод «Слаўпрадукт» разліваў алкаголь і маркіраваў тавар ад імя данецкай кампаніі «Белсвіт», галоўнага імпарцёра беларускіх алкагольных напояў на Данбас. А для перавозкі прадукцыі праз Расію ў акупаваны Данецк «Белсвіт» наняў беларускага перавозчыка.


Лукашэнка дапамагае Расіі асвойваць акупаваныя тэрыторыі

У Данецку і Луганску ёсць асобныя гандлёвыя кропкі, якія афіцыйна гандлююць беларускай прамысловай прадукцыяй. Як, напрыклад, салон «Дзверы Беларусі» ў Луганску або крама «Мэбля Беларусь» у Данецку, дзе прадаецца прадукцыя кампаніі «Бабруйскмэбля», - пра гэта напісаў сайт wnp.pl

яс