Беларуская Служба

Google i Microsoft плануюць інвеставаць у Польшчы

11.02.2025 12:39
Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што таксама правёў перамовы з кіраўнікамі Amazon і IBM наконт інвестыцый гэтых кампаній у Польшчы.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск PAP/Paweł Supernak

Бліжэйшымі днямі кіраўнікі Google і Microsoft прыедуць у Польшчу, каб канчаткова абмеркаваць інвестыцыйныя планы ў нашай краіне, паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск. «Перамовы з тэхналагічнымі гігантамі знаходзяцца ў прасунутай стадыі», — сказаў кіраўнік урада, прадстаўляючы на Варшаўскай біржы эканамічны план "Польшча - год прарыву"

— Некалькі дзён таму я размаўляю з кіраўніцай Google i яна сказала: «Польшча ў цэнтры нашага зацікаўленасці» і гэта не камплімент. Яна так сказала не таму, што была нашай госцяй, гаварыла з вялікай упэўненасцю, што гэта найлепшае месца для інвестыцый у Еўропе і што яны хочуць канцэнтраваць свае інвестыцыі менавіта тут.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што таксама правёў перамовы з кіраўнікамі Amazon і IBM наконт інвестыцый гэтых кампаній у Польшчы.

IAR/яс