Польшча вяртаецца на шлях эканамічнага росту, а мэта – далучыцца да групы найбагацейшых краінаў, – заявіў міністр фінансаў Анджэй Даманьскі падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі, якая прайшла на варшаўскай фондавай біржы. Разам з прэм'ер-міністрам ён прадставіў эканамічную стратэгію Польшчы.
Даманьскі падкрэсліў, што краіна ўжо з'яўляецца лідарам па выдатках на абарону і на структурныя інвестыцыі. «Наша стратэгія — гэта інвестыцыі, інвестыцыі і яшчэ раз інвестыцыі», — сказаў міністр фінансаў, дадаўшы, што стратэгія ўраду ўлічвае і грунтуецца на прадпрымальнасць палякаў, стратэгічнае размяшчэнне краіны і яе навуковы патэнцыял.
— У нас амбітны план развіцця Польшчы, які абапіраецца на шэсць асноўных сфер. Па-першае - інвестыцыі ў навуку, па-другое - энергетычная трансфармацыя, па-трэцяе - сучасныя тэхналогіі, па-чацвёртае - развіццё партоў і мадэрнізацыя чыгункі, па-пятае - дынамічны рынак капіталаў - мы невыпадкова сустракаемся сёння на варшаўскай фондавай біржы, ды падтрымка і супрацоўніцтва з бізнесам.
Міністр фінансаў Анджэй Даманьскі паведаміў, што на гэты год запланаваныя інвестыцыі ў памеры не менш за 650 мільярдаў злотых (больш за 150 млрд еўра).
IAR/яс