Беларуская Служба

У Польшчы быў запушчаны сайт, які павінен дапамагчы ліквідаваць бюракратыю

18.02.2025 12:30
Гэта анлайн-платформа для грамадскіх абмеркаванняў пытання дэрэгуляцыі ў Польшчы.
 SprawdzaMy.com
Сайт SprawdzaMy.com https://sprawdzamy.com/скрыншот

«Дэрэгуляцыя: менш бар'ераў, больш магчымасцяў для Польшчы і палякаў» - гэта лозунг, які вітае наведвальнікаў новага сайта: SprawdzaMy.com. Старонка павінна дапамагчы змагацца з бюракратыяй у краіне, у тым ліку шляхам стварэння рэальных дэрэгулятыўных прапаноў, якія палегчаць вядзенне бізнесу, спросцяць паўсядзённыя адміністрацыйныя працэдуры і палепшаць якасць жыцця ўсіх - работнікаў, прадпрымальнікаў і чыноўнікаў.



Паводле аўтараў праекта, бюракратыя, незразумелыя і празмерна складаныя правілы запавольваюць эканамічнае развіццё і ўскладняюць жыццё мільёнаў палякаў.

Сайт SprawdzaMy.com - гэта ініцыятыва прадпрымальнікаў, экспертаў і грамадскіх арганізацый, якія хочуць гэта памяняць. На сайце можна абменьвацца сваімі ідэямі, меркаваннямі, звярнуць увагу на самыя вялікія юрыдычныя недарэчнасці, якія патрабуюць тэрміновых зменаў.

Нагадваем, тыдзень таму падчас прэзентацыі новай урадавай праграмы паскарэння эканомікі прэм'ер-міністр Дональд Туск прапанаваў кіраўніку буйной кур'ерскай кампаніі InPost Рафалу Бжоска стварыць каманду па дэрэгуляцыі.

Бізнесмен паясніў, што ўсяго за некалькі дзён працы групы было пададзена больш за 1 000 ідэй па дэрэгуляцыі. Рафал Бжоска(Rafał Brzoska)падкрэсліў, што каманда сама законапраектаў ствараць не будзе:

- За напісанне законаў адказваюць Заканадаўчы цэнтр урада і парламент. Мы толькі ўзялі на сябе абавязацельства вызначыць усе бар'еры росту для польскай эканомікі і польскага грамадства. Мы працуем з усімі грамадскімі і дзелавымі арганізацыямі, якія жадалі далучыцца да гэтага праекта.

Рафал Бжоска спадзяецца, што гэта будзе першы сур’ёзны праект, які мае на мэце дапамагчы палякам перамагчы бюракратыю ў краіне.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Google i Microsoft плануюць інвеставаць у Польшчы

11.02.2025 12:39
Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што таксама правёў перамовы з кіраўнікамі Amazon і IBM наконт інвестыцый гэтых кампаній у Польшчы.

Міністр фінансаў вылучыў шэсць апор эканамічнага росту Польшчы

11.02.2025 13:30
 Козырам Польшчы з'яўляецца прадпрымальнасць палякаў, стратэгічнае размяшчэнне краіны і яе навуковы патэнцыял.