Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў студзені рознічны тавараабарот павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 4,8 працэнта.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк падкрэслівае, што дадзеныя здзіўляюць, бо звычайна ў студзені, пасля зімовых свят, кліенты купляюць менш:
— Магчыма, можна зрабіць выснову, што хатнія гаспадаркі ў Польшчы на пачатку года забыліся на стрыманасць у пакупках, як мы назіралі мінулымі гадамі. Магчыма, таксама, што сямейныя гаспадаркі ва ўмовах росту інфляцыі вырашылі закупіцца ў студзені, каб зэканоміць і абмежаваць пакупкі ў наступных месяцах.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што найбольшы рост продажаў, больш чым на 20 працэнтаў, зафіксавалі ў кампаніі, якія гандлююць аўтамабілямі, матацыкламі і аўтазапчасткамі. Значны рост, больш чым на 13 працэнтаў, адзначаны таксама ў продажы мэблі і бытавой тэхнікі. Продажы касметычных і фармацэўтычных тавараў выраслі амаль на 13 працэнтаў.
IAR/яс