Злучаныя Штаты Амерыкі шукаюць яйкі па ўсім свеце. Амерыка пакутуе ад дэфіцыту яек з-за птушынага грыпу.
Нядаўна амерыканскі бок звярнуўся да польскіх фермераў наконт продажу яек.
Гаворка ідзе пра кантракты на вялікую суму. Польскі бок звярнуўся да амерыканскага з просьбай прадставіць ветэрынарныя патрабаванні, якія неабходна выконваць пры экспарце.
Катажына Гаўронска (Katarzyna Gawrońska), дырэктар Нацыянальнай палаты птушкагадоўцаў, адзначае, што выкананне патрабаванняў ЗША можа быць складаным. Яна падкрэсліла, што ў Польшчы іншы падыход да бяспекі харчовых прадуктаў і гандлёвых стандартаў, чым у амерыканцаў, напрыклад, калі справа даходзіць да мыцця яек.
— У Злучаных Штатах Амерыкі распаўсюджаны звычай мыць яйкі перад продажам, а ў краінах Еўрапейскага Саюза ўведзена забарона на мыццё яек дзеля таго, каб не пашкодзіць натуральнага ахоўнага бар'ера яйка, які забяспечвае ад пашкоджання і абараняе ад пранікнення мікрабіялагічнага забруджання. Мыццё можа знішчыць гэты натуральны бар'ер.
Продаж яек стала ўжо важнай тэмай у перамовах паміж Еўрасаюзам і ЗША. Аднак пра экспарт яек на амерыканскі рынак пакуль гаварыць рана.
IAR/яс