Беларуская Служба

Польшча будуе вялізарнае сховішча энергіі

25.03.2025 15:04
Буйнамаштабнае сховішча энергіі паўстане на поўначы Польшчы блізка ўзбярэжжа Балтыйскага мора.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кошт новай інвестыцыі, якую пачынае энергетычная кампанія PGE складае больш за 1,5 мільярда злотых (375 мільёнаў долараў). Інвестыцыя заклікана садзейнічаць стабілізацыі энергасістэмы пры перавытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц.

Галоўны рэдактар ​​парталу Wysokienapiecie.pl Рафал Засунь (Rafał Zasuń) падкрэсліў, што для стабілізацыі энергетычнай сістэмы Польшчы неабходныя сховішчы энергіі.

 — Гэтыя сховішчы часткова могуць замяніць крыніцы вытворчасці электраэнергіі, якія каштуюць нашмат больш чым сховішчы і патрабуюць паліва. Апроч таго, кошты тэхналогіі захоўвання энергіі пастаянна зніжаюцца. Сховішчы таннеюць і будуць таннець, то бок у гэтай тэхналогіі вялікі патэнцыял, і я думаю, што толькі пачынаецца бум на энергетычныя сховішчы. 

Сховішча энергіі паўстае ў Жарноўцы (Żarnowiec) плануецца завяршыць у 2027 годзе.

Месца размяшчэння сховішча невыпадковае. Побач будзе пабудаваны марскі ветрапарк.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі