Канцылярыя прэм'ер-міністра зладзіла нараду прысвечаную дэрэгуляцыі, то бок адмене або скарачэнню колькасці прававых або квазіправавых нормаў, якія абмяжоўваюць свабоду эканамічнай дзейнасці ў Польшчы. На нараду прэм'ер-міністр запрасіў прадстаўнікоў бізнесу.
Адна са змен, якую – як падкрэсліў Дональд Туск – адчуюць мільёны грамадзян, адносіцца да падатковага правіла — прынцып прэзумпцыі невінаватасці ў фіскальных пытаннях.
— Зыходным момантам для нас будзе прынцып прэзумпцыі невінаватасці падаткаплатнікаў, хіба што падатковыя інспектары дакажуць ў працэсе праверкі, што была здзейснена памылка або сур'ёзнае парушэнне. Падаткаплатнік больш не будзе даказваць сваю невінаватасць, збіраць доказы парушэння павінна падатковая. У выпадку, калі падатковая не дакажа — будзе задзейнічаны прынцып прэзумпцыі невінаватасці.
Прадстаўнікі бізнесу зазначаюць, што ў пакет змен, вынесеных на ўзгадненне, уключана больш за 13 тысяч прапаноў. Больш за 70 працэнтаў з іх — гэта прапановы ад прадпрымальнікаў, а не ад прадстаўнікоў буйнога бізнесу.
Бізнесмен Рафал Бжоска (Rafał Brzoska), які прадстаўляе грамадскасць, сказаў, што інструменты AI правяралі польскія правілы з пункту гледжання так званых інструкцый. Праверка паказала, што такіх нарматыўных актаў больш за 20 тысяч, з іх толькі 10 працэнтаў рэальна выконваюцца. Гэта палажэнні, якія апісваюць, як і ў якія тэрміны павінны выконвацца тыя ці іншыя прававыя дзеянні.
Грамадскасць прадстаўляюць 27 груп, якія супрацоўнічаюць з 1500 экспертамі.
Паводле ўрада, больш за 60 працэнтаў прапаноў павінны быць рэалізаваны ў бліжэйшыя месяцы.
IAR/яс