Беларуская Служба

Палякі аддаюць перавагу мабільнаму банкінгу

01.04.2025 12:01
Напрыканцы мінулага года колькасць актыўных карыстальнікаў банкаўскіх мабільных дадаткаў вырасла амаль да 24 мільёны.
Палякі аддаюць перавагу мабільнаму банкінгуTumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць актыўных карыстальнікаў банкаўскіх мабільных дадаткаў у канцы чацвёртага квартала 2024 года склала амаль 24 мільёны, што азначае рост на 2% у параўнанні з трэцім кварталам згаданага года, паведамляе Асацыяцыя польскіх банкаў.



Паводле згаданых звестак, колькасць кліентаў, якія хаця б раз на месяц заходзяць у інтэрнэт-банкінг, знізілася да 22,4 мільёна, гэта значыць на 3% у параўнанні з папярэднім кварталам.

Справаздача таксама паказвае, што колькасць мабільных кліентаў, гэта значыць тых, хто выкарыстоўвае выключна мабільнае прыкладанне, за квартал павялічылася на 6%, то бок вырасла да 18 мільёнаў. Згаданая група складае 76 працэнтаў ад усіх актыўных карыстальнікаў мабільнага банкінгу.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі экспарт высокатэхналагічных тавараў дасягнуў рэкордных паказчыкаў 

30.03.2025 16:08
Экспарт высокіх тэхналогій у мінулым годзе склаў 37,25 мільярда еўра і быў на 10,1% большы, чым годам раней.

У Польшчы танее паліва 

31.03.2025 13:33
Энерганосьбіты падаражэлі на 13,3%, паліва для прыватных спажыўцоў патанела на 4,7%