Інтэрв’ю на працу, паездка ў тропікі, ці курсы экстрэмальных відаў спорту – частка пацыентаў займаецца такой дзейнасцю на бальнічным. У адрозненне ад Установы сацыяльнага страхавання, правасуддзе ў Польшчы часта не бачыць у гэтым нічога дрэннага.
Згаданыя разыходжанні ў стаўленні ўзніклі на фоне арт. 17 Закона аб льготах, які дазваляе пазбавіць пацыента дапамогі па хваробе, калі ён выкарыстоўвае бальнічны не па прызначэнні, напрыклад, выконвае ў гэтым часе платную працу.
Усё залежыць ад тыпу бальнічнага, перасцерагаюць эксперты
Між тым, Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што «выкарыстоўванне бальнічнага насуперак прызначэнню» – гэта ўсе непатрэбныя дзеянні, якія ўскладняюць працэс лячэння або зацягваюць выздараўленне, уключна са спажываннем алкаголю, удзелам у сямейнай сустрэчы, шматгадзіннымі пакупкі і працай у агародзе, асабліва, калі пацыент знаходзіцца на бальнічным з кодам нумар 1, які азначае, што «трэба ляжаць».
Калі на бальнічным знаходзіцца код нумар 2 («можа хадзіць»), то хворы можа займацца дзейнасцю, але прызначанай выключна для задавальнення асноўных патрэб: можа пакінуць дом, каб зрабіць неабходныя пакупкі, у тым купіць лякарствы, ісці на прыём да лекара або на невялікую прагулку (калі лекар даў такія рэкамендацыі).
Выкарыстанне бальнічнага насуперак прызначэнню пагражае стратай права на дапамогу па хваробе
Праблема ў тым, што закон не называе падрабязна, што можна рабіць, а чаго нельга, знаходзячыся на бальнічным. Таму, калі даходзіць да судовай справы, суддзі вырашаюць спрэчныя пытанні па-рознаму.
Між тым, у адпаведнасці з палажэннем выкарыстанне бальнічнага насуперак прызначэнню пагражае стратай права на выплату дапамогі па хваробе, якую ў гэтым часе атрымлівае хворы супрацоўнік. У пераважнай большасці яна складае 80% сярэдняга заробку за апошнія 12 месяцаў.
Каментатары падкрэсліваюць, што больш жорстка суды ставяцца да забароны на платную працу. У гэтым выпадку яны дазваляюць толькі эпізадычную прафесійную дзейнасць, вымушаную канкрэтнымі абставінамі.
аз