Беларуская Служба

Трактары з Беларусі запаланілі Польшчу - гэта справакавала фінансавыя страты сярод польскіх вытворцаў сельгастэхнікі

07.04.2025 12:33
Тысячы беларускіх трактароў нелегальна трапілі ў Польшчу падчас кіравання PiS, што негатыўна паўплывала на польскіх вытворцаў.
Ілюстрацыя Фота: Беларуская служба ПР

«Падчас кіравання PiS мы паведамлялі аб праблеме ўсім магчымым службам і міністэрствам, але нас цалкам праігнаравалі», — кажа Караль Зарайчык, былы прэзідэнт польскага вытворцы сельгастэхнікі Ursus.

У 2016—2023 гадах у Польшчу нелегальна трапілі тысячы беларускіх трактароў, што адбылося пры пасіўнасці польскіх уладаў і спецслужбаў. Гэтыя трактары, вырабленыя кампаніяй з Мінска, якая кантралюецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, не адпавядалі нормам ЕС, што прывяло да страт сярод многіх польскіх вытворцаў, у тым ліку Ursusa. 

Беларускія трактары прадаваліся як патрыманыя, хоць былі новыя, што дазволіла абыйсці правілы ЕС аб тэхнічных нормах. «Кампанія з Беларусі проста прадавала трактары свайму прадстаўніцтву ў Саколцы, якое стала другім уладальнікам і прадавала іх далей у Польшчу», — тлумачыць крыніца Onet.

Польскія ведамствы былі праінфармаваны аб нелегальным імпарце, але належнай рэакцыі не было.  

«Высокапастаўленыя дзеячы PiS, такія як спадар Бітэль (Анджэй Бітэль — польскі юрыст, чыноўнік, — рэд.), у розных лістах сцвярджалі, што для трактароў з-за межаў ЕС, як быццам бы патрыманых, дзейнічае больш мяккі польскі закон аб дарожным руху», — дадае крыніца Onet.

Тысячы польскіх фермераў могуць страціць свае трактары вытворчасці МТЗ БЕЛАРУС, якія  былі вырабленыя пасля 2016 года. Хоць гэтая тэхніка зарэгістраваныая ў адпаведнасці з правіламі, яна не мае еўрапейскага тэхнічнага дазволу. 

Цяпер Міністэрства інфраструктуры працуе над правіламі аб ануляванні, якія дазволяць працягваць выкарыстанне ўжо набытых трактароў. Дэпутаты з камісіі Сейма па сельскай гаспадарцы заклікаюць ABW растлумачыць скандал з беларускімі трактарамі.

Паводле Onet.pl/вх