У Брусэлі падкрэсліваюць, што павелічэнне паставак звадкаванага прыроднага газу з Новага Свету не можа паўплываць на энергетычную трасфармацыю Еўропы, пішуць на польскім партале biznesalert.pl. Пасля рашэнняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тарыфах цэны на газ у Еўропе выраслі.
У цяперашні час ЗША з'яўляюцца найбуйнейшым пастаўшчыком гэтага паліва ў краіны ЕС. Летась на іх долю прыйшлося 45% еўрапейскага імпарту агульным коштам каля 13 млрд долараў.
«У нас ёсць магчымасць купляць больш ЗПГ у Злучаных Штатаў, але, вядома, гэта павінна адбывацца на ўмовах, якія адпавядаюць нашай трансфармацыі», — сказаў еўракамісар па энергетыцы Дэн Ёргенсэн.
У цяперашні час запасы газу ў Еўропе дасягнулі сярэдняга ўзроўню ў 35%. Сярэдні паказчык запоўненасці газасховішчаў для гэтага перыяду за мінулыя пяць гадоў — 45,7%.
Ніжэй за сярэдні паказчык запоўненасці газасховішчаў знаходзяцца Нідэрланды (21,9%), Германія (29,4%) і Францыя (30,6%). Вышэй за яго: Чэхія (35,1%), Венгрыя (37,4%), Італія (42,6%), Аўстрыя (44,3%) і Іспанія (64,8%). Газасховішчы Польшчы запоўненыя на 41,1% (сярэдні паказчык за мінулыя пяць гадоў для гэтага перыяду — 49,2%).
Абавязацельствы па назапашванні газу былі прынятыя Еўрапейскім саюзам пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Краіны-члены абавязаны да 1 лістапада запоўніць свае газасховішчы мінімум на 90%.
эж