Беларуская Служба

Airbus ці Embraer? Пераможца паставіць польскай авіякампаніі вялікую партыю самалётаў

15.04.2025 12:30
Вынікі тэндару на рэгіянальны флот для авіякампаніі LOT будуць вядомыя праз некалькі тыдняў.
  Airbus
Самалёты канцэрну AirbusAirbus PRESS/Twitter

Тэндар на пастаўку рэгіянальнага флоту для польскай авіякампаніі LOT неўзабаве завершыцца, а яго вынікі будуць абвешчаныя праз некалькі тыдняў, заявіў намеснік міністра інфраструктуры Мацей Лясэк(Maciej Lasek).



Нагадваем, LOT хоча купіць больш за 80 самалётаў для абслугоўвання каротка- і сярэднемагістральных маршрутаў. У рамках тэндару разглядаюцца дзве прапановы, якія падалі Airbus і Embraer.

Прапанаваныя самалёты маюць падобныя параметры, таму выбар будзе вызначацца дэталямі, кажа віцэ-міністр:

- Гэта пакупка на наступныя 20 гадоў. У сувязі з тым, што LOT, шляхам рэгіянальных рэйсаў, будзе таксама дастаўляць пасажыраў да пунктаў адпраўлення транзітных рэйсаў, то ён павінен распараджацца выдатнымі і канкурэнтнымі самалётамі. Мы ведаем, што гэта вельмі патрабавальны рынак, у тым ліку, мы павінны перайсці на самалёты з меншым каэфіцыентам шуму.

Два тыдні таму авіякампанія LOT абвясціла, што таксама набудзе два шырокафюзеляжныя самалёты Boeing 787-Dreamliner. Яны будуць уключаны ў флот перавозчыка ў наступным годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Авіякампанія LOT заінаўгуравала рэйсы Варшава-Лісабон

06.02.2025 17:28
Прылёт у Варшаву дазваляе пасажырам з Лісабона зручна перасесці на рэйсы LOT у Баку, Ерэван, Тбілісі, Стамбул, Тэль-Авіў, Бейрут і іншыя гарады.