Беларуская Служба

Польшча - адзін з найбуйнейшых вытворцаў яек, але не рэкардсмен па іх спажыванні

15.04.2025 13:27
Палякі спажываюць значна менш яек у год, чым у сярэднім жыхары Еўрасаюза.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Matthias Böckel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, палякі спажываюць у сярэднім 179 яек на чалавека ў год. Хоць гэта не самы найгоршы вынік, то значна ніжэйшы, чым сярэдні паказчык па Еўрасаюзе, які складае 245 яек.



Старшыня Нацыянальнай федэрацыі птушкагадоўцаў і вытворцаў яек Павел Падстаўка (Paweł Podstawka) кажа, што палякі, перш за ўсё, звяртаюць увагу на кошт яек і на іх паходжанне:

- Кліенты маюць доступ да розных відаў яек: ад яек курэй, якіх трымаюць клетках, да яек ад курэй з экалагічных гаспадарак. Пра тое, якія яйкі яны купляюць, вырашае або цана, або меркаваны дабрабыт курэй.

Польшча з'яўляецца чацвёртым па велічыні вытворцам яек у Еўропе, вырабляючы больш за 11 мільярдаў яек у год. 40 працэнтаў з іх ідзе на экспарт.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Спажыўцы ў Польшчы гатовыя плаціць больш за яйкі ад курэй, якіх не трымаюць у клетках

17.01.2025 07:02
Ці палякі лічаць адпаведным, каб трымаць курэй-нясушак у клетках? Ці яны бяруць пад увагу спосаб утрымлівання курэй падчас куплі яек? Ці падтрымліваюць яны забарону на ўтрыманне нясушак у клетках?