Беларуская Служба

Больш за 80% аўто ў Польшчы маюць «аварыйную» гісторыю

18.04.2025 11:11
Па сярэднім узросце парку легкавікоў — 15,1 года —  Польшча знаходзіцца ў самым канцы рэйтынгу. Сярэдні паказчык па ЕС — 12,5 года.
       ,          .
Павялічваецца колькасць пашкоджаных аўтамабіляў і сярод прыватнага імпарту, які з'яўляецца ключавой крыніцай паставак для польскага другаснага рынку аўтамабіляў.AlexandrMusuc/shutterstock

Больш за 80% патрыманых аўтамабіляў у Польшчы маюць «аварыйную» гісторыю, — піша газета Rzeczpospolita. Гэта бясслаўная вяршыня Еўропы. Згодна з апошнімі дадзенымі Carfax сёлета за першы квартал, чатыры з пяці патрыманых аўтамабіляў у Польшчы мелі ў сваёй гісторыі дробныя здарэнні або аварыямі. Гэта на 6%  больш, чым за першыя тры месяцы мінулага года.

Павялічваецца колькасць пашкоджаных аўтамабіляў і сярод прыватнага імпарту, які з'яўляецца ключавой крыніцай паставак для польскага другаснага рынку аўтамабіляў. Са студзеня па канец сакавіка іх доля вырасла да 51% з 46% у 2024 годзе.

Rzeczpospolita паведамляе, што прадстаўленая ў студзені 2025 года справаздача Асацыяцыі еўрапейскіх аўтавытворцаў ACEA «Транспартныя сродкі на еўрапейскіх дарогах» паказвае, што ў канцы 2023 года ў Польшчы было крыху больш за 20 мільёнаў легкавых аўтамабіляў і гэта пяты па велічыні аўтапарка ў ЕС пасля Германіі (49,1 млн), Італіі (40,9 млн), Францыі (39,3 млн) і Іспаніі (26 млн).

Аднак па сярэднім узросце парку легкавікоў — 15,1 года —  Польшча знаходзіцца ў самым канцы рэйтынгу. Сярэдні паказчык па ЕС — 12,5 года.

Для прыкладу, сярэдні ўзрост легкавіка ў Германіі — 10,3 года, у Аўстрыі — 9,3 года, у  Люксембургу — 8 гадоў. Rzeczpospolita адзначае, што на старэйшых за палякаў аўтамабілях ездзяць толькі грэкі (17,5 года), чэхі (16,2 года) і румыны (15,4 года).

эж