Апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў сакавіку ў Польшчы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года заработная плата на прадпрыемствах склала 9 тысяч 55 злотых брута (2115 еўра), гэта значыць на 7,7% вышэй, чым годам раней. Адначасова занятасць на прадпрыемствах знізілася на 0,9 працэнта.
Дырэктар дэпартаменту эканамічнага аналізу Santander Bank Polska Пётр Бельскі (Piotr Bielski) паведаміў, што таксама запаволіліся тэмпы росту заробкаў.
— Гэта нядрэнны вынік, гэта рост вышэй за інфляцыю, але з месяца ў месяц тэмпы росту заробкаў запавольваюцца. З пункту гледжання інфляцыйных рызык гэта добрая навіна для Рады па грашова-крэдытнай палітыцы, і я думаю, што дадзеныя звесткі дазволяць Радзе знізіць працэнтныя стаўкі. Магчыма гэта адбудзецца ўжо на наступным пасяджэнні ў траўні, і я думаю, што ёсць шанец, што мы ўбачым зніжэнне працэнтнай стаўкі адразу на паўпрацэнтнага пункта. Мы гэтага чакаем, абапіраючыся на нядаўнія заявы членаў Рады па грашова-крэдытнай палітыцы.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення датычацца прадпрыемстваў, у якіх працуе больш за 9 чалавек.
IAR/яс