Беларуская Служба

Праблемы супрацоўнікаў са сном наносяць польскай эканоміцы рэальныя страты

29.04.2025 13:01
У параўнанні з мінулым годам згаданыя страты павялічыліся прыкладна на 1 мільярд злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. muntazar mansory/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 9 мільярдаў злотых у год (гэта больш за 2 мільярды еўра) — каштуюць польскай эканоміцы праблемы са сном, з якімі змагаюцца супрацоўнікі. Пра гэта сведчыць справаздача UCE Research і платформы ePsycholodzy.pl.



У параўнанні з мінулым годам страты павялічыліся прыкладна на 1 мільярд злотых (амаль 235 мільёнаў еўра). Як паказваюць дадзеныя, 41,4% дарослых палякаў негатыўна ацэньваюць якасць свайго сну – гэта на 0,4% больш у параўнанні з мінулым годам.

Адначасова на 0,8% знізілася колькасць людзей, задаволеных сваім сном — цяпер іх менш за 53%.

„Страта эфектыўнасці на ўзроўні 1% - гэта страта каля 2,5 праціўнага дня. Беручы пад увагу кошт працоўнага дня, сярэднюю зарплату і выдаткі працадаўцаў...., у маштабе ўсяе эканомікі – гэта, я мінімум, 8,75 мільярда злотых (больш за 2 мільярды еўра) у год», — падсумоўвае суаўтар справаздачы Міхал Пайдак з платформы ePsycholodzy.pl.

Праблемы са сном прыводзяць да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі, эфектыўнасці і прадукцыйнасці працы. У доўгатэрміновай перспектыве яны таксама павялічваюць рызыку адсутнасці на працы і выдаткаў на ахову здароўя.

У справаздачы паказана, што найбольшыя праблемы са сном адчуваюць людзі, якія зарабляюць ад 5 000 да 7 000 злотых у месяц без уліку падаткаў і збораў.

Стрэс на працы і высокія патрабаванні, гэта паводле экспертаў, асноўныя прычыны, якія негатыўна ўплываюць на якасць сну.



Аўтары дакладу заўважаюць, што кампаніі могуць эфектыўна супрацьстаяць гэтым праблемам, напрыклад, шляхам абмежавання працоўных зносін пасля працоўнага часу, прасоўвання здаровых звычак і змены арганізацыйнай культуры, каб сон разглядаўся як элемент палітыкі аховы здароўя.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі