Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца недахоп працоўных рук

06.05.2025 12:42
Галоўнай праблемай на польскім рынку працы з'яўляецца не беспрацоўе, а недахоп працоўных рук.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Janno Nivergall

Галоўны эканаміст Канфедэрацыі працадаўцаў Lewiatan Марыюш Зялонка (Mariusz Zielonka) ў эфіры Польскага радыё заявіў, што па ўзроўні беспрацоўя Польшча знаходзіцца ў лідарах Еўропы.

Ён адзначыў, што праблема заключаецца ў пошуку дастатковай колькасці кваліфікаваных рабочых:

 — Ужо доўгі час, мінімум дзесяць гадоў мы ідэнтыфікуем найважнейшыя праблемы, напрыклад, старэнне польскага грамадства, і няма, на дадзены момант, ніякага ўяўлення ні ў гэтага ўрада, ні ў папярэдніх, што ў хуткім часе магло б дапамагчы працадаўцам і эканоміцы запоўніць недахоп рук і недахоп кіруючых кадраў.

Марыюш Зялонка лічыць, што ў бліжэйшыя гады зарплаты ў Польшчы будуць расці на 6-7 працэнтаў у год. Гэта азначае, што заробкі будуць расці хутчэй, чым інфляцыя.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі