Беларуская Служба

Еўропа задыхаецца ў гонцы за інвестыцыямі. Польшча – гэта выключэнне

15.05.2025 14:01
Польшча вылучаецца на фоне еўрапейскага рынку па ўзроўні прамых замежных інвестыцый.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Стары Кантынент мае ўсё большую праблему з прыцягненнем замежных інвестараў. Пакуль што гэта не тычыцца Польшчы, дзе колькасць новых праектаў з замежным капіталам павялічылася на 13%, паведамляе Puls Biznesu.



Паводле газеты, Злучаныя Штаты Амерыкі цяпер лічацца больш прывабнымі, чым Еўропа, як патэнцыйны інвестыцыйны кірунак.

«Гэта не зменіцца ў бліжэйшы час», — кажа Павел Тынэль з кансалтынгавай фірмы EY.

Польшча станоўча вылучаецца на фоне еўрапейскага рынку па ўзроўні прамых замежных інвестыцый. У 2024 годзе яна прыцягнула 259 новых праектаў і па гэтым паказчыку заняла шостае месца ў Еўропе, чытаем у справаздачы «EY Europe Attractiveness Survey 2025».

Паводле ейных аўтараў, польскі рынак у цяперашні час атрымлівае выгаду ад змен, якія адбываюцца ў сусветнай эканоміцы. Глабальныя канцэрны, рэарганізуючы свае ланцужкі паставак, выбіраюць Польшчу з-за яе геаграфічнага размяшчэння, а таксама палітычнай стабільнасці.

Польскі вынік, гэта значыць павелічэнне колькасці інвестыцый на 13% у 2024 годзе ў параўнанні з папярэднім годам, выглядае добра, бо ва ўсёй Еўропе колькасць такіх праектаў скарацілася на 5%, дасягнуўшы самага нізкага ўзроўню за дзевяць апошніх гадоў, адзначае штодзёнка.

аз

Замежныя кампаніі трацяць пазіцыю бізнес-лідараў у Польшчы

15.05.2025 11:10
Выданне Rzeczpospolita апублікавала спіс 500 найбуйнейшых кампаній у Польшчы.