Беларуская Служба

Сёлетнія выпускнікі плануюць сумяшчаць вучобу з працай - справаздача

20.05.2025 12:30
Яны хочуць атрымаць прафесійны вопыт і стаць незалежнымі ад бацькоў.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлетнія выпускнікі сярэдніх школаў у Польшчы амбіцыйныя і прагматычныя — яны плануюць сумяшчаць вучобу з працай, пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае па замове платформы аб’яваў OLX.

Вучоба – гэта не ўсё. У выпускнікоў ёсць канкрэтныя планы

Пераважная большасць сёлетніх выпускнікоў сярэдніх школаў маюць вельмі канкрэтны план на будучыню — 64% плануюць пачаць вучобу ў ВНУ. Тыя, хто вырашае працягнуць адукацыю, кіруюцца жаданнем атрымаць цікавую прафесію, высокія заробкі і магчымасцю рэалізаваць свае захапленні. Аднак сёлетнія выпускнікі таксама жадаюць атрымаць практычныя веды і такім чынам сумяшчаць вучобу з працай. Такія планы маюць ажно 84% рэспандэнтаў. Выпускнікі сярэдніх школаў жадаюць працаваць у першую чаргу для таго, каб атрымаць прафесійны вопыт (65% апытаных) і стаць незалежнымі ад бацькоў (63,8%).

На якія вакансіі могуць разлічваць выпускнікі сярэдніх школаў у Польшчы?

Дадзеныя паказваюць, што найбольшая колькасць прапаноў, адрасаваных студэнтам, звязаная з працай у адміністрацыі, гандлі і грамадскім харчаванні. Цікава, што праца для студэнтаў вельмі часта не мае сезоннага характару.

Калі не вучоба, то праца

Паводле даследавання, праведзенага па замове платформы OLX, толькі 12% сёлетніх выпускнікоў сярэдніх школаў не плануюць працягваць навучання ва ўніверсітэце. У гэтую групу ўваходзяць як людзі, якія не выключаюць працягу адукацыі ў будучыні (кожны пяты апытаны), так і тыя, хто адназначна вырашыў не працягваць яе.



Дадзеныя пацвярджаюць, што попыт на маладых супрацоўнікаў вельмі высокі. Больш за тое, у некаторых рэгіёнах Польшчы, амаль усе прапановы працы арыентаваны на людзей без вопыту.

Канец эпохі бясплатных стажыровак

Будучыя супрацоўнікі характарызуюцца вялікай гнуткасцю ў плане формы занятасці. Толькі кожны чацвёрты чакае поўнага працоўнага дагавора або грамадзянска-прававога дагавора. Большай папулярнасцю карыстаюцца кантракты на няпоўны штат (41%) або выпадковая праца. Толькі некаторыя з выпускнікоў пагадзіліся б прайсці неаплатную стажыроўку. Для працадаўцаў гэта вельмі выразны сігнал, які канчаткова абвяшчае канец эпохі бясплатных стажыровак.

На якую зарплату могуць разлічваць самыя маладыя ўдзельнікі рынку працы?

Часцей за ўсё гэта мінімальная заработная плата або самая нізкая пагадзінная стаўка. Але людзі без вопыту таксама могуць выбраць працу, якая прыносіць значна большы даход, але за межамі Польшчы, і, што важна, без неабходнасці ведаць мову.

У гэтым выпадку стандартнай з'яўляецца штотыднёвая заработная зарплата ў памеры каля 600 еўра, а штомесячны заробак часта перавышае 10 000 ці нават 12 000 злотых (2 342- 2 810 еўра).

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Колькі зарабляе пакаленне Z? Яно хоча 10 тысяч злотых

09.05.2025 19:02
Моладзь хоча 10 тысяч злотых чыстымі, але аказваецца, што сутыкненне з рынкам працы можа быць жорсткім для маладога пакалення, якое ўпершыню ўладкоўваецца на працу.