Беларуская Служба

Польская чыгунка ўводзіць на лета гастранамічныя навінкі

10.06.2025 15:57
У новым меню з'явяцца стравы і закускі, якіх дагэтуль не было.
- WARS
Вагон-рэстаран WARSкрыніца: Kolejowy portal

На лета польская чыгунка PKP Intercity акрамя таго, што адкрывае новыя маршруты, то прапануе таксама пасажырам новыя блюды ў чыгуначным рэстаране WARS. У новым меню з'явяцца стравы і закускі, якіх дагэтуль не было. Кампанія робіць стаўку на сезонныя прадукты.

Прэс-сакратар кампаніі Мацей Дуткевіч (Maciej Dutkiewicz) сказаў, што бліны са шпінатам могуць стаць хітом у пасажыраў.

Уводзяцца таксама сезонныя салаты - з агароднінны і з фруктаў. Аднак страва, якую часцей за ўсё ў вагонах-рэстаранах купляюць пасажыры, застанецца ў меню, абяцаў Мацей Дуткевіч.

— Гэта самая папулярная свіная адбіўная катлета, якую ў нас гатуюць на месцы. Падкрэсліваю, што шэф-повар рыхтуе свежыя стравы на месцы. Гэта ўнікальна ў Еўропе, бо звычайна ў цягніках падаюцца разагрэтыя стравы.

Вагоны-рэстараны WARS курсуюць на больш доўгіх трасах пa Польшчы і на пераважнай большасці міжнародных злучэнняў.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Неўзабаве – прамы цягнік з Варшавы ў Харватыю. Цэны – дэмакратычныя

21.05.2025 11:12
У Харватыю можна дабрацца на самалёце, аднак цэны вышэйшыя ў параўнанні з тым, колькі будзе каштаваць білет на цягнік.