Беларуская Служба

Два польскія праекты будуць садзейнічаць змяншэнню эканамічных уплываў Кітая ў Еўропе

10.06.2025 17:11
Залежнасць ад Кітая тычыцца не толькі рэдказямельных элементаў.
Europa jest uzależniona od metali ziem rzadkich importowanych z Chin.
Europa jest uzależniona od metali ziem rzadkich importowanych z Chin.shutterstock/Phawat

Еўропа не была падрыхтавана да абмежаванняў з боку Кітая на рэдказямельныя элементы, кажа эканаміст, прафесар Пшэмыслаў Скульскі (Przemysław Skulski) . У выніку амерыкана-кітайскай гандлёвай вайны Пекін увёў абмежаванні на іх экспарт не толькі ў ЗША, але і ў Еўропу.

Прафесар Пшэмыслаў Скульскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што гэтыя абмежаванні супалі з ростам уплыву кітайскай аўтамабільнай прамысловасці на Старым кантыненце.

—  У многіх галінах, як, нарыклад, фармацэўтычная прамысловасць, гэтая залежнасць таксама гіганцкая, і добра, што нарэшце былі прыняты меры, каб змяніць гэта. А калі гаворка заходзіць пра аўтамабільную прамысловасць, то варта звярнуць увагу на вялікі наступ кітайскіх аўтамабільных кампаній, бачны на еўрапейскім рынку.

Больш за 70 працэнтаў радовішчаў рэдказямельных элементаў знаходзяцца ў Кітаі, і - па розных дадзеных - Пекін кантралюе працэсы, звязаныя з іх перапрацоўкай, на 90 працэнтаў.

Еўрапейская камісія апублікавала спіс з 47 стратэгічных праектаў, якія павінны зрабіць Еўропу незалежнай ад знешніх паставак стратэгічнай сыравіны. У гэты спіс трапілі два польскія праекты.

Гэта завод па перапрацоўцы рэдказямельных элементаў у Пулавах і завод па перапрацоўцы акумулятараў і батарэек у Заверце.

Завод у Пулавах скіраваны на перапрацоўку неадыму, празеадыму і лантана, а завод у Заверце павінен пастаўляць металы з перапрацоўкі батарэй і акумулятараў.

У рамках інвестыцый ЕС на агульную суму 22,5 мільярда еўра Польшча мае шанец стаць ключавым гульцом у сектары стратэгічнай сыравіны, дзякуючы ўдзелу ў трох асноўных сектарах: здабыча, апрацоўка і перапрацоўка.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі