У студзені 2028 года Еўрапейскі Саюз павінен цалкам адмовіцца ад расійскага газу. На мінулым тыдні Еўрапейская камісія агучыла праекты па адмове ад блакітнага паліва з Расіі.
Старшыня польскага аператара газаправодаў Gaz-System Славамір Хінц (Sławomir Hinc) заявіў, што Польшча ў гэтым плане бяспечная, бо яна раней сканцэнтравалася на іншых напрамках і адмовілася ад газу з усходу.
— Мы адлучаныя ад газу з усходняга кірунку, а найперш ад расійскага. Польшча, а дакладна аператар газатранспартнай сістэмы Gaz System, падрыхтаваны да транспарціроўкі і пастаўкі газу, у тым ліку на суседнія рынкі, напрыклад, ва Украіну ці Славакію. Дзякуючы інвестыцыям, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў, і інвестыцыі ў будаўніцтва плавучага тэрмінала ў Гданьскім заліве, мы можам пастаўляць газ нашым суседзям.
На думку старшыні Gaz System, праекты ЕС ідуць у добрым кірунку.
Венгрыя і Славакія выступіла супраць адмовы ад расійскага газу. Аднак яны не могуць заблакаваць прынятыя рашэнні, бо для іх прыняцця дастаткова падтрымкі большасці краін. Аднак Будапешт і Браціслава могуць паспрабаваць атрымаць дазвол браць газ у Расіі ў абмен на згоду, напрыклад, на далейшае ўвядзенне санкцый ЕС супраць Расіі або на падаўжэнне існуючых.
Інстытут энергетычнай эканомікі і фінансаў (IEEFA) паведаміў (апошні даклад European LNG Tracker), што імпарт расійскага СПГ у Еўропу ў 2024 годзе скараціўся на 19%, або на 32 мільярды кубічных метраў.
Асноўным пастаўшчыком газу былі ЗША, а сыравіну таксама пастаўлялі Катар і Алжыр. Аднак у мінулым годзе імпарт з гэтых краін знізіўся, а імпарт з Расіі павялічыўся на цэлых 18%.
Інстытут падлічыў, што ў перыяд са студзеня па лістапад 2024 года краіны ЕС выдаткавалі 6,3 мільярда еўра на расійскі газ.
За той жа перыяд ЕС выдаткаваў 16,2 мільярда еўра на пастаўкі з ЗША і 3,7 мільярда еўра на сыравіну з Катара. У агульнай складанасці краіны ЕС заплацілі за СПГ 36 мільярдаў еўра.
На Польшчу прыпадала каля 5% ад агульнага аб'ёму імпарту газу ў ЕС. Польшча забяспечвае газ з іншых крыніц акрамя Расіі: пераважная большасць з ЗША (3,59 млрд м3) і Катара (2,47 млрд м3), значна меншыя аб'ёмы з Нарвегіі (0,18 млрд м3), Трынідада і Табага (0,1 млрд м3) ды Егіпта (0,07 млрд м3).
Найбуйнейшымі пакупнікамі расійскага СПГ сярод краін ЕС з'яўляюцца Францыя, Іспанія і Бельгія, на якія разам прыпадала 85% еўрапейскага імпарту газу.
IAR/яс