Беларуская Служба

Урад замарозіў цэны на электраэнергію і адмяняе збор на старыя аўтамабілі

24.06.2025 16:03
Рашэнне тычыцца хатніх гаспадарак. 
Аўдыё
  • Урад замарозіў цэны на электраэнергію і адмяняе збор на старыя аўтамабілі; на польскіх прадпрыемствах занятасць зніжаецца, але заробкі растуць; Польшча больш не купляе газу ў Расіі
-
Прэм'ер-міністр Дональ ТускPAP/Szymon Pulcyn

Цэны на электраэнергію ў Польшчы будуць замарожаныя на больш працяглы тэрмін. Заявіў аб гэтым прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Рашэнне тычыцца хатніх гаспадарак. Раней урад замарозіў цэны да верасня, а цяпер працягнуў рашэнне да канца года.

Таксама ўрад Туска хоча адмовіцца ад так званага «падатку Маравецкага».

— Гаворка ідзе пра спрэчны падатак на рэгістрацыю найбольш танных аўтамабіляў, якія могуць сабе дазволіць грамадзяне з невялікімі заробкамі. Падатак Маравецкага палягаў на тым, што чым больш таннае аўто, тым большы збор падчас рэгістрацыі. Мы не згодныя з тым, што за ахову клімату фінансавую адказнасць павінны несці людзі, якія найменш зарабляюць.

У лістападзе 2022 года тагачасны ўрад Матэвуша Маравецкага абавязаўся перад ЕК ўвесці ў Польшчы новы збор на аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання.

Пры разліку збору павінен быў улічвацца год выпуску аўтамабіля, а значыць, і адпаведнасць нормам выкідаў выхлапных газаў, узровень выкідаў вуглякіслага газу (CO2) і ўзровень выкідаў аксідаў азоту (NOx).

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі