Беларуская Служба

Ажыццяўленне абароннай праграмы – адзін з найбольшых поспехаў польскага старшынства ў Савеце ЕС

01.07.2025 13:10
Паводле міністра фінансаў, польскае старшынства ў Савеце ЕС умацавала эканамічную бяспеку Польшчы і ўсяго Еўрасаюза.
M
Mіністр фінансаў Анджэй ДаманьскіPAP/Leszek Szymański

Польскае старшынства ў Савеце Еўрасаюза было важным для польскай эканомікі, лічыць міністр фінансаў Анджэй Даманьскі(Andrzej Domański). Нагадваем, учора Варшава завяршыла сваё паўгадовае старшынства ў Савеце ЕС.
Кіраўнік Міністэрства фінансаў заявіў, што адным з найважнейшых поспехаў польскага старшынства з'яўляецца, прынятая ЕС праграма «SAFE»:

- 150 мільярдаў еўра будуць прызначаныя на мадэрнізацыю арміі ў краінах-членах, у тым ліку ў Польшчы. Згаданая праграма ўжо стартавала. Да польскага старшынства размовы на гэтую тэму наогул не ішлі. Гэта несумненны поспех, калі гаворка ідзе пра абаронную галіну. Нам удалося абудзіць Еўропу і пераканаць дзяржавы-члены павялічыць свае выдаткі на абарону.

Поспехам польскага старшынства, паводле міністра Даманьскага, было таксама паскарэнне рэформы мытнага саюза, які павінен стаць падмуркам для будовы канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі ў будучыні, а таксама павышэнне гнуткасці падактавых правілаў, што дазволіць краінам-членам выдаткоўваць больш сродкаў на бяспеку і абарону.

Паводле палітыка, Польшча таксама зрабіла значны ўнёсак у развіццё еўрапейскага рынку капіталу. Падчас польскага старшынства супольнасць таксама пашырыла санкцыі супраць Расіі і прыняла фармацэўтычны пакет, які пашырае доступ пацыентаў да больш танных лекаў.

З сённяшняга дня ў Савеце Еўрапейскага Саюза старшынствуе Данія.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Данія пачала сваё старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза ў аўторак, 1 ліпеня

01.07.2025 11:23
«Дацкае старшынства пад лозунгам «Моцная Еўропа ў свеце, які змяняецца», будзе працаваць дзеля бяспечнай Еўропы, а таксама канкурэнтаздольнай і зялёнай Еўропы».