Беларуская Служба

Пенсіянеры ў Польшчы могуць атрымаць новы від дапамогі

01.07.2025 14:20
Удавіная пенсія была ўведзена на падставе грамадзянскага законапраекта, які падтрымалі больш за 200 000 падпісантаў.
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 ліпеня Упраўленне сацыяльнага страхавання(ZUS) пачне выплачваць удавіную пенсію – новы від дапамогі. Яна дазваляе адначасова атрымліваць уласную пенсію і частку пенсіі памерлага мужа або жонкі. Дзеля гэтага ўдавец або ўдава павінны выбраць, ці хочуць яны атрымліваць 100 працэнтаў сваёй пенсіі і 15 працэнтаў пенсіі памерлага сужонка, або наадварот.

Напрыканцы чэрвеня Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі паведамляла, што польскія пенсіянеры падалі больш за 1 064 000 заявак на атрыманне такой дапамогі.

Прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Войцех Дамброўка(Wojciech Dąbrówka) нагадвае, што для атрымання ўдавінай пенсіі неабходна выканаць наступныя ўмовы:

- Пенсіянеру павінна споўніцца, як мінімум, 60 гадоў у выпадку жанчыны і 65 у выпадку мужчыны. Да дня смерці сужонка ён павінен заставацца ў шлюбных адносінах; атрымаць права на сямейную пенсію пасля смерці сужонка не раней, як ва ўзросце 55 гадоў у выпадку жанчын і 60 гадоў у выпадку мужчын. Таксама яму нельга заключыць новы шлюб.

Удавіная пенсія была ўведзена на падставе грамадзянскага праекта, які падтрымалі больш за 200 000 падпісантаў. З 1 ліпеня 2025 года пенсіянеры змогуць атрымаць 15 працэнтаў пенсіі памерлага сужонка, а са студзеня 2027 года – 25 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе». Палякі неахвотна адтэрміноўваюць выхад на пенсію

25.06.2025 10:10
З пачатку гэтага дзесяцігоддзя колькасць працуючых пенсіянераў штогод расце на некалькі працэнтаў.